«Шуміліна – здаровы горад»
Мэта праекта – стварэнне населенага пункта, які жыве па прынцыпах здаровага ладу жыцця, у якім насельніцтва адказна ставіцца да ўласнага здароўя, маюцца ўмовы для захавання і ўмацавання здароўя.
У Беларусі рух за «Здаровы горад» стартаваў у 2012 годзе. Рэалізацыя дзяржаўнага прафілактычнага праекта «Шуміліна – здаровы горад» на тэрыторыі г. п. Шуміліна пачата ў 2020 го-дзе. Саветам па дэмаграфічнай бяспецы Шумілінскага раёна 17 студзеня 2020 года зацверджаны дзяржаўны прафілактычны праект «Шуміліна – здаровы горад» і склад раённай каардынацыйнай групы кіравання праектам. Работа ажыццяўляецца ў адпаведнасці з перспектыўным планам мерапрыемстваў па рэалізацыі праекта на 2020-2024 гады і штогадовымі планамі. Зацверджаны дзве ініцыятыўныя групы: «Чысты горад» і «Ахова дзіцячага здароўя».
Задачай групы «Чысты горад» з’яўляецца стварэнне спрыяльнага асяроддзя для жыццядзейнасці ў г. п. Шуміліна, зніжэнне долі неўладкаванасці тэрыторыі, стварэнне ўмоў для фізічнай актыўнасці і заняткаў спортам.
Асноўная задача групы «Ахова дзіцячага здароўя» – захаванне і ўмацаванне здароўя дзяцей, папярэджанне неінфекцыйнай захворваемасці.
У рамках рэалізацыі праекта ў г. п. Шуміліна з 2020 года:
знізіўся паказчык агульнай захворваемасці насельніцтва на 0,9%;
павялічылася ўдзельная вага асоб ва ўзросце 18-69 гадоў, якія вядуць актыўны лад жыцця – да 47%;
знізілася ўдзельная вага асоб ва ўзросце 18-69 гадоў, якія спажываюць тытунёвую прадукцыю – з 23% да 19,15%;
павялічылася колькасць асоб, якія знізілі ўжыванне цукру і солі ў дзённым рацыёне (дадзеныя анкетавання);
павялічана колькасць месцаў для заняткаў фізічнай культурай і спортам (праведзены капрамонт стадыёна, распрацаваны веламаршруты, абсталяваны веладарожкі, устаноўлены велапаркоўкі, ва ўстановах адукацыі абсталяваны сучасныя пляцоўкі для заняткаў спортам і інш);
павялічана працягласць вуліц з цвёрдым пакрыццём;
добраўпарадкоўваюцца ўнутрыдваровыя тэрыторыі.
У рамках праекта праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на стварэнне эфектыўнай сістэмы фарміравання, захавання і ўмацавання здароўя, на рэалізацыю патэнцыялу здароўя для вядзення актыўнага вытворчага, сацыяльнага і асабістага жыцця, паляпшэнне дэмаграфічнай сітуацыі.
«Здаровы горад» – гэта не набор «добрых» паказчыкаў здароўя, а работа па змене мыслення, ладу жыцця, пазіцыі людзей у адносінах да свайго здароўя, стварэнне здароўезберагальнага асяроддзя пражывання.
Крысціна АФАНАСЬЕВА,галоўны санітарны ўрач Шумілінскага раёна.