Тэлепраект «Зорны шлях» працягваецца. У рэгіянальны адборачны тур тэлепраэкта “Зорны шлях” выйшлі пяць удзельнікаў. 22 кастрычніка яны сабраліся ў Мінску каб паспаборнічаць паміж сабой.
Сярод удзельнікаў была і наша зямлячка Юлія Якуценка, якая працуе начальнікам аддзела забеспячэння і прававога рэгулявання Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый. Яна прадстаўляла прафсаюз работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў. Падтрымаць Юлю ў Мінск на здымкі адборачнага канцэрта адправілася сям’я і калегі, прадстаўнікі раённага аб’яднання прафсаюзаў.
«Дружнай камандай мы стараліся падтрымаць Юлію Якуценка, надаць ёй сілы і ўпэўненасці, тым самым зняць напружанне перад выступленнем», – расказала старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Наталля Хамаганава.
Трансляцыя адборачных тураў і фінала шоў «Зорны шлях» пачнецца з 5 лістапада на канале «ОНТ».
Унікальнае шоў праводзіць канал «ОНТ» разам з ФПБ пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Ларыса ЗАЙЦАВА.