Криминальная хроника

Происшествия

Здарэнні. Крымінал

Пра злачынствы ў раёне расказаў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі.

Агароджа 

Раённым аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь узбуджана крымінальная справа па арт. 341 «Апаганенне збудаванняў і псаванне маёмасці» ў адносінах да невядомых асоб, якія пашкодзілі тры верхнія секцыі жалезабетоннай агаро-джы па вуліцы Сіпко ў райцэнтры. Урон, нанесены УП ЖКГ, складае 30 рублёў 46 капеек. Ліхадзеям пагражае пазбаўленне волі да трох гадоў.

Вандалы

У раённы аддзел унутраных спраў звярнуўся жыхар Обалі, які паведаміў, што з агароджы на могілках яго родных знікла 15 метраў металічнага ланцуга. Сума ўрону ўстанаўліваецца. Злачынцы вышукваюцца.

Браканьеры

Узбуджана крымінальная справа супраць браканьераў, якія ў лясным масіве ля Полцева шляхам забароненага палявання (пятля) здабылі дзіка. Урон, нанесены жывёльнаму свету, склаў 3840 рублёў. Браканьеры вышукваюццаі ім пагражае пазбаўленне волі да двух гадоў.

З пераломамі

У райбальніцу з пераломамі ніжняй сківіцы і гематомамі паступіў жыхар Мазурына. Як высветлілі ў ходзе расследавання супрацоўнікі міліцыі, цялесныя пашкоджанні пацярпеламу прычыніў жыхар Мікіціхі. Падрабязнасці бойкі высвятляюцца. Пасля таго, як будзе дадзена прававая ацэнка дзеянням жыхара Мікіціхі, узбудзяць крымінальную справу.

Са зводак ДАІ

Хуткасць

Жыхар аграгарадка Слабада ў другі раз на працягу года перавысіў хуткасць больш як на 20 кіламетраў у гадзіну. Мужчыну пагражае штраф да 15 БВ або пазбаўленне права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартных сродкаў, да аднаго года.

Збег

У аграгарадку Слабада адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. Мясцовы вадзіцель на БМВ не справіўся з кіраваннем, бо пры выбары хуткасці не ўлічыў агляд дарогі. У выніку аўтамабіль на ўсёй хуткасці наехаў на вялікі камень на абочыне. Вадзіцель з месца здарэння з’ехаў. Але ў ДАІ патэлефанавалі сведкі. За ДТЗ парушальніку Правілаў дарожнага руху пагражае штраф да 0,5 БВ, а за тое, што збег з месца здарэння, – да 25 базавых велічын або пазбаўленне права кіраваць транспартнымі сродкамі да двух гадоў.

Парушальнікі

З 1 па 14 красавіка Правілы дарожнага руху парушылі 19 пешаходаў і веласіпедыстаў, падлічылі супрацоўнікі ДАІ. Асноўныя парушэнні сярод пешаходаў – адсутнасць флікера на адзенні ў цёмны час сутак і пераход аўтадарогі ва неўстаноўленым месцы, сярод веласіпедыстаў – адсутнасць катафотаў. За дадзеныя парушэнні пагражае штраф да 3 БВ.

Людміла ЗУЙКОВА.

Надрукавана ў №29 ад 19.04.2022 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *