Криминал. Происшествия

Происшествия

Браканьер
Супрацоўнікі Гарадоцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету паведамілі ў РАУС, што ў лясным масіве паміж вёскамі Расалай і Чаронка пры дапамозе металічнай пятлі браканьеры злавілі дзіка. Урон, нанесены жывёльнаму свету, складае 60 базавых велічынь. Па дадзенаму факту ўзбуджана крымінальная справа. Браканьеры вышукваюцца.
Бензапіла
У раённы аддзел унутраных спраў звярнуўся жыхар Віцебска, які паведаміў, што ягоную дачу ў Тропіне абрабавалі. Невядомыя злодзеі вырвалі дзвярны прабой і ўкралі з дома бензапілу, электраправодку, алюмініевы бітон, сталярныя інструменты, пасцельную бялізну.
Чыгункі
У жыхаркі а.-г. Кардон з дома прапала асабістая маёмасць. Па гарачых слядах міліцыянеры знайшлі злачынцаў – імі аказаліся мясцовы жыхар і “госць” з Камачына. Яны пашкодзілі дзвярныя запоры на ўваходных дзвярах дома і ўкралі два алю-мініевыя бітоны, кухонны посуд, цвікі, прадукты харчавання. Злодзеі праніклі і ў летнюю кухню, адкуль укралі чыгунныя катлы. Урон, нанесены пацярпелай, складае каля 800 тысяч рублёў.
Адзін са злачынцаў затрыманы, месцазнаходжанне другога ўстанаў-ліваецца.
Аліменты
Жыхар Шуміліна згодна з рашэннем суда быў абавязаны выплачваць аліменты ў памеры 33% ад усіх відаў заробку на ўтрыманне дваіх непаўналетніх сыноў. Але мужчына нідзе не працаваў, доўг па аліментах вырас звыш двух мільёнаў рублёў. Узбуджана крымінальная справа.
Чарка перад дыскатэкай
Чатыры непаўналетнія дзяўчыны з Обалі, збіраючыся на дыскатэку, пілі спіртное. Супрацоўнікі РАУС, якія ў гэты дзень праводзілі рэйд, заўважылі, што старшакласніцы нецвярозыя. Складзены адміністрацыйныя пратаколы, нецвярозых дзяўчат перадалі бацькам.
Выбег на дарогу
У Кардоне адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. Мясцовы жыхар на аўтамабілі “Шкода-Актавія” наехаў на пяцігадовага хлопчыка, які нечакана перад калёсамі машыны выскачыў на праезную частку.
Пяцігадовы хлопчык з цяжкімі траўмамі і пераломамі дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне райбальніцы.
Як высветлілі супрацоўнікі ДАІ, маці разам з пацярпелым хлопчыкам і старэйшым сынам ішла па абочыне дарогі ў сустрэчным накірунку руху аўтамабіля. Падрабязнасці аварыі высвятляюцца, праводзіцца праверка.
У кювеце
Жыхар Літвы, які на аўтамабілі “Івека” з паўпрычэпам ехаў па аўтадарозе Віцебск-Полацк, пры выбары хуткасці не ўлічыў умовы надвор’я (было слізка) і з’ехаў у кювет. Добра, што ў гэты час на дарозе не аказалася машын. Вадзіцель не пацярпеў, а вось машыне патрабуецца рамонт.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №19 ад 06.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *