Паважаныя ветэраны раёна!
Ад імя раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце сардэчныя віншаванні з 25-годдзем з дня ўтварэння раённай арганізацыі!
За гады свайго існавання арганізацыя ветэранаў, як самае масавае грамадскае аб’яднанне, набыла аўтарытэт, яна дзейсная і запатрабаваная.
Ветэраны абаранялі Радзіму ад фашызму на фронце, у партызанскіх атрадах і ў працоўным тыле. Вы і сёння застаецеся ў баявым страі, з’яўляецеся ўзорам адданасці сваёй Айчыне. Вы ўносіце вялікі ўклад у справу захавання гістарычнай памяці, выхавання патрыятызму, лепшых нацыянальных традыцый.
Дзякуй вам за ваш ратны подзвіг і мірную працу, за актыўную грамадзянскую пазіцыю! Жадаем вам, дарагія ветэраны, моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, аптымізму, добрага настрою! Няхай вас заўсёды акружае цяпло і клопат сям’і, падтрымка надзейных сяброў, мір і згода!
Надрукавана ў №17 ад 28.02.2012 г.