Сфарміраваны ўчастковыя камісіі
5 лютага на пасяджэнні Шумілінскага раённага выканаўчага камітэта
сфарміраваны ўчастковыя камісіі па рэферэндуме
Старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык адзначыў, што на ўчастковыя камісіі кладзецца вельмі адказная функцыя – непасрэдная арганізацыя галасавання на рэферэндуме па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, работа з грамадзянамі, якія маюць права ўдзельнічаць у рэферэндуме, падлік галасоў і падвядзенне вынікаў галасавання на ўчастку, таму ад членаў участковых камісій патрабуецца высокая адказнасць. Кіраўнік раёна прапанаваў абмеркаваць кожную кандыдатуру.
Начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Галіна Каралёва прапанавала зацвердзіць колькасны склад кожнай з 18 участковых камісій, якія неабходна сфарміраваць. Яна паведаміла, што паступілі дакументы на ўключэнне ў склад камісій ад раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў, ад працоўных калектываў і ад грамадзян. Усяго у склад камісій прапанавана ўключыць 189 чалавек, з якіх 65% вылучаны ад грамадскіх аб’яднанняў, астатнія – ад членаў працоўных калектываў і ад грамадзян шляхам збору подпісаў.
Пасля падрабязнага абмеркавання кожнай з прадстаўленых кандыдатур члены райвыканкама зацвердзілі колькасны і персанальны склад кожнай участковай камісіі па рэферэндуме.
У бліжэйшы час пройдуць арганізацыйныя пасяджэнні ўчастковых камісій, і яны прыступяць да работы.
У пасяджэнні райвыканкама бралі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч, прадстаўнікі раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў, сродкаў масавай інфармацыі.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Апублікавана ў №10 ад 08.02.2022 г.