Осторожно! Фальшивые деньги

Закон Происшествия

За фальшыўкі – да 15 год
У апошнія гады ў нашай краіне частымі сталі выпадкі фальшываманецтва. Гэтаму спрыяе няўважлівасць, даверлівасць грамадзян пры ажыццяўленні разлікаў наяўнымі грашовымі сродкамі, пакупка ці продаж валюты па-за спецыяльнымі абменнымі пунктамі.
Для таго, каб не аказацца ахвярамі фальшываманецтва, варта правяраць грашовыя банкноты на наяўнасць вадзяных знакаў і ахоўнай ніткі. У большасці сваёй фальшывыя банкноты лёгка распазнаць: папера мяккая, абрысы расплыўчатыя, няроўныя краі купюр, адсутнічае вадзяны знак на купонным полі або яго імітацыя намалявана бяліламі. На фальшывых грашах адсутнічае або ёсць імітацыя ахоўнай ніткі з мікратэкстам “НБРБ”, адсутнічае рэльеф у лічбавым абазначэнні наміналу і ў абрэвіятуры “НБРБ”.
Што рабіць, калі ў вашы рукі трапілі фальшывыя грошы?
Па-першае, не вяртаць іх таму, хто вам іх перадаў. Па магчымасці  запомніце прыкметы збытчыка і патэлефануйце ў міліцыю.
Хочацца нагадаць, што арт. 221 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прадугледжвае адказнасць за выраб, захоўванне або збыт падробленых грошай ці каштоўных папер. За гэта парушэнне заканадаўства пагражае нават пазбаўленне волі на тэрмін да пятнаццаці гадоў.
За прадстаўленне праўдзівай інфармацыі аб вытворцах і збытчыках фальшывых грошай грамадзянам гарантуецца канфідэнцыяльнасць, ананімнасць і ўзнагарода. Кантактныя тэлефоны: 102, 4-19-62, 511-22-74.
А. ДАНЧАНКА, оперупаўнаважаны групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі РАУС.
Надрукавана ў №15 ад 21.02.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *