Здарэнні. Крымінал

Новости Происшествия

Здарэнні. Крымінал

Пра здарэнні ў раёне расказаў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі.

Патроны
У доме аднаго з жыхароў Шуміліна супрацоўнікі РАУС знайшлі і канфіскавалі адзін вінтовачны патрон да наразной агнястрэльнай зброі і два паляўнічыя патроны, прыгодныя для стральбы. Патроны захоўваліся незаконна. Супраць гаспадара ўзбуджана крымінальная справа. Максімальнае пакаранне, якое яму пагражае, – да 7 гадоў пазбаўлення волі.
Лодка
Жыхар в. Лабейкі паведаміў у міліцыю пра тое, што ў яго прапала лодка, якая стаяла на беразе Заходняй Дзвіны. Узбуджана крымінальная справа, злачынцы вышукваюцца.
Веласіпед
Раскрыты крадзеж веласіпеда ў аг. Мішневічы, які прапаў месяц таму. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку высветлілі, што веласіпед прыбраў да рук непрацуючы мясцовы жыхар. Украдзенае канфіскавана і будзе вернута гаспадару.
Правады
Раённая газета пісала пра кра-дзеж у Полькавічах, калі з ангара ААТ «Ляжні» прапалі правады да электраабсталявання КЗСа і магнітола. Нядаўна крадзеж быў раскрыты, злодзеямі аказаліся двое жыхароў Бешанковіч. Супраць іх узбуджана крымінальная справа.

Са зводак ДАІ
Без правоў
Супрацоўнікі ДАІ спынілі на аўтадарозе ля в. Цаўі жыхара аг. Мікіціха, які ехаў на мапедзе «Хорс» без правоў кіравання. На гэтай жа аўтадарозе гадзінай пазней быў прыпынены жыхар Обалі, які сеў за руль «Рэно», не маючы правоў кіравання. Абодвум парушальнікам пагражае штраф памерам у 5 БВ.
Нецвярозы
Падчас адпрацоўкі дарогі Бешанковічы-Шуміліна-Сураўні супрацоўнікі дарожна-патрульнай службы затрымалі жыхара в. Сураўні, які ў стане алкагольнага ап’янення кіраваў трактарам «Беларус». Алкатэстар паказаў 0,8 праміле. Парушальніку пагражае штраф памерам у 100 БВ і пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на тры гады.
З прыкметамі ап’янення
На аўтадарозе Крывое Сяло-Навікі супрацоўнікі ДАІ спынілі жыхара Шуміліна, які ехаў за рулём асабістага аўтамабіля «Фальксваген-Пасат» з прыкметамі алкагольнага ап’янення. Ад прахо-джання медыцынскага засведчвання ён адмовіўся. Мужчыну пагражае штраф памерам у 200 БВ і пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на пяць гадоў.
Абгон
Жыхар Шуміліна на аўтадарозе Р-20 парушыў правілы абгону і праехаў праз суцэльную лінію разметкі. Вадзіцель выкліканы на адміністрацыйную камісію ДАІ РАУС, яму пагражае штраф ад 2 да 10 БВ.
Людміла ЗУЙКОВА.
Апублікавана ў №87 ад 09.11.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *