Законныя патрабаванні да гандлю
КДК Віцебскай вобласці прыняў меры па прадухіленні парушэнняў заканадаўства ў адной буйной гандлёвай сетцы
Камітэт разам з рэгіянальнымі падраздзяленнямі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, дзяржкамітэта па стандартызацыі ў маі-ліпені 2021 года правёў праверачныя мерапрыемствы ў адносінах да ўласніка, сетка рознічных аб’ектаў якога шырока прадстаўлена на тэрыторыі краіны.
У прыватнасці, таварыствам адкрыта 40 аб’ектаў грамадскага харчавання і 28 магазінаў і гандлёвых цэнтраў у Мінску, чатырох абласных цэнтрах (Брэсце, Віцебску, Гомелі і Гродне) і шэрагу раённых цэнтраў.
Па выніках кантролю выяўлены парушэнні правілаў продажу тавараў, факты рэалізацыі прадукцыі, якая не адпавядае нацыянальным стандартам па якасці і бяспецы, незабеспячэнне маркіроўкі тавараў кантрольнымі знакамі, перавышэнне вызначаных гранічных гандлёвых надбавак, невыкананне санітарных норм. Адзначана недастатковая работа па прасоўванні айчыннай прадукцыі. Па некаторых таварах колькасць замежнай прадукцыі пераўзыходзіла айчынную ў разы.
Па выніках праверачных мера-прыемстваў уласнікам аператыўна прыняты меры па ўхіленні выяўленых парушэнняў, у тым ліку па зніжэнні цэн на прадукцыю з завышанымі надбаўкамі.
Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута само таварыства і 21 яго работнік, да дысцыплінарнай – 41 чалавек.
Эфектыўнае выкарыстанне зямель
КДК вобласці вывучыў пытанне эфектыўнасці выкарыстання зямель для здабычы агульнараспаўсюджаных карысных выкапняў
Устаноўлены парушэнні патрабаванняў заканадаўства аб прамысловай бяспецы, аб ахове і выкарыстанні нетраў, аб ахове і выкарыстанні зямель пры распрацоўцы радовішчаў карысных выкапняў.
Пасля ўмяшання КДК суб’екты правялі работу па ўхіленні выяўленых парушэнняў.
Акрамя таго, маніторынгам выяўлены 2 аб’екты, якія ўхіляліся ад выплаты падатку за здабычу прыродных рэсурсаў, сума запазычанасці за 2020 год склала 21,2 тыс. руб. Камітэт вобласці вядзе работу па спагнанні ўказаных сум.
Па выніках кантрольных мерапрыемстваў КДК вобласці прапанаваў адпаведным органам узмацніць кантроль у межах сваёй кампетэнцыі за выкананнем заканадаўства карыстальнікамі нетраў.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №87 ад 09.11.2021 г.