Саўмін зацвердзіў графік пераносу рабочых дзён у 2022 годзе

Новости

Саўмін зацвердзіў графік пераносу рабочых дзён у 2022 годзе

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Міністраў зацвердзіў графік пераносу рабочых дзён у 2022 годзе. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Саўміна ад 11 кастрычніка 2021 года нумар 572, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Згодна з дакументам, рабочыя дні ў 2022 годзе пераносяцца з панядзелка 7 сакавіка на суботу 12 сакавіка, з панядзелка 2 мая на суботу 14 мая. Такім чынам, вясной двойчы атрымаецца па 4 выхадныя дні запар.

Арганізацыям з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) прадастаўляецца права самастойна ўстанаўліваць іншы парадак пераносу рабочых дзён.-0-



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *