На заседании Шумилинского райсовета обсудили меры противодействия COVID-19, в том числе ход вакцинации

Главное Здоровье

Нарошчваем тэмпы вакцынацыі

У цяперашні час у Шумілінскім раёне захворванне на каранавірусную інфекцыю не выклікае занепакоенасці. Як сцвярджаюць медыкі, сітуацыя знаходзіцца пад кантролем, яна кіруемая, аднак з’яўленне новых штамаў вірусу патрабуе мабілізацыі рэсурсаў і нарошчвання тэмпаў вакцынацыі, каб масава супрацьстаяць COVID-19.

У сувязі з гэтым пытанне аб эпідэміялагічнай сітуацыі і праводзімых мерапрыемствах па мінімізацыі распаўсюджвання інфекцыі COVID-19 вынесена ў якасці прыярытэтнага на абмеркаванне прэзыдыума раённага Савета дэпутатаў. Пасяджэнне прайшло на мінулым тыдні пад старшынствам кіраўніка раённага дэпутацкага корпуса Мікалая Будневіча.

Разгорнутыя інфармацыі падрыхтавалі галоўны санітарны ўрач Шумілінскага раёна Крысціна Афанасьева і галоўны ўрач ЦРБ Святлана Лінкевіч. З дакладам выступіла К. М. Афанасьева.
Па словах галоўнага санітарнага ўрача, амаль паўтара года (першы афіцыйны выпадак COVID-19 у раёне быў зарэгістраваны 2 красавіка 2020 года) раён жыве ва ўмовах пандэміі, перажыў дзве хвалі, трэцяй хвалі ярка выражанай не назіралася. Былі выпрацаваны сістэма і механізмы выяўлення і лячэння хваробы і ўзаемадзеяння службаў. Па стану на 30 жніўня на Шуміліншчыне зарэгістравана 1780 выпадкаў захворвання інфекцыяй COVID-19, з іх 738 выпадкаў выяўлена сёлета за 8 месяцаў, 1042 – за 2020 год. Зараз 14 чалавек знаходзяцца на самаізаляцыі, 5 чалавек ва ўстановах аховы здароўя Віцебска.
Інфекцыя закранула ўсе адміністрацыйныя тэрытарыяльныя адзінкі раёна, аднак найбольшая колькасць (58,5%) зарэгістравана ў Шуміліне. Найменш пацярпеў Каўлякоўскі сельсавет (26 выпадкаў). Сярод дзіцячага насельніцтва за ўвесь перыяд рэгістрацыі выяўлена 163 выпадкі (9%). Захворванне сярод жанчын у 1,5 раза вышэй, чым у мужчын. Мелі месца 24 паўторныя выпадкі захворвання.
«На дадзены момант захворванне ў рэгіёне нязначнае, але нагоды для самазаспакаення няма, – зазначыла Крысціна Мікалаеўна. – Пандэмія ў свеце працягваецца. Рост захворвання назіраўся ўжо ў жніўні. Ніхто не адмяняў масачны рэжым і сацыяльнае дыстанцыраванне. У раёне з лютага распачаўся самы эфектыўны метад прафілактыкі каронавіруснай інфекцыі – вакцынапрафілактыка. І мы павінны з разуменнем аднесціся да сітуацыі, настройвацца на вакцынацыю, пераконваць родных і знаёмых. Адным словам, варта нарошчваць яе тэмпы, каб атрымаць калектыўны імунітэт. А гэта 60%-ны ахоп».
Дакладчык зрабіла падрабязны аналіз, як ідзе вакцынацыя ў раёне. Па стану на 30 жніўня ў раёне прышчэплена першым кампанентам вакцыны «Спадарожнік V» 3773 чалавекі (21,8% насельніцтва), 3202 чалавекі (18,5%) прышчэплены двума кампанентамі вакцыны. Нягледзячы на тое, што ў асноўным паказчык вышэй сярэднеабласнога, у некаторых галінах эканомікі – установах культуры, спорту, камунальнай і бытавой службаў – тэмпы імунізацыі нізкія. А, між іншым, гэтыя катэгорыі маюць больш высокую рызыку заражэння інфекцыяй COVID-19 у сувязі са сваёй прафесійнай дзейнасцю. Кіраўнікі гэтых галін давалі тлумачэнні.
Падводзячы вынікі абмеркавання, старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч адзначыў, што нягледзячы на тое, што вакцынацыя справа добраахвотная, працаваць медыкам, санэпідслужбе, райсавету дэпутатаў, сродкам масавай інфармацыі варта разам. Варта дайсці да кожнага, пераконваць, тлумачыць пра неабходнасць вакцынавання, у тым ліку дэманстраваць і на асабістым прыкладзе. Нам трэба прыняць усе меры, каб абараніць сябе і сваіх блізкіх ад заражэння вірусам. Гэта тэма асабліва актуальная зараз, напярэдадні абласнога свята «Дажынкі-2021», якое пройдзе ў нас у верасні, калі на кірмаш збярэцца вельмі шмат людзей.
Па абмеркаваным пытанні прынята пастанова.
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №69 ад 07.09.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *