Лёс краіны – у руках беларусаў

Новости Общество

Лёс краіны – у руках беларусаў

9 жніўня ў Палацы Незалежнасці ў Мінску адбылася «Вялікая размова з Прэзідэнтам», у якой бралі ўдзел прадстаўнікі айчынных і замежных сродкаў масавай інфармацыі, грамадскія дзеячы, уплывовыя асобы. Больш за 8 гадзін Аляксандр Лукашэнка шчыра адказваў на іх пытанні, дзяліўся сваім бачаннем прычын важных падзей, расказваў пра шляхі развіцця нашай краіны.
Сваімі ўражаннямі ад важнай грамадска-палітычнай падзеі падзяліліся жыхары нашага раёна.

Наталля Хамаганава, старшыня Шумілінскага раённага аб’яднання прафесійных саюзаў:

– «Вялікая размова з Прэзідэнтам» – буйная падзея, якая атрымала шырокі рэзананс у грамадскіх колах, у тым ліку сярод прафсаюзнага актыву нашага раёна.
Як абсалютна правільна адзначыў Прэзідэнт, мы з’яўляемся сведкамі таго, як у адносінах да нашай дзяржавы груба парушаюцца базавыя прынцыпы міжнароднага права па неўмяшанню ва ўнутраныя справы краіны. І ўсё гэта пад выглядам барацьбы за дэмакратычныя каштоўнасці. Беларусы – мудры і справядлівы народ, які можа і павінен самастойна выстройваць шлях развіцця ўласнай краіны. Мы самі маем права вызначаць сваю будучыню, і не па сцэнарыях, навязаных з-за мяжы. Аляксандр Рыгоравіч падкрэсліў, што Беларусь гатова да ўсебаковага дыялогу і супрацоўніцтва. Але гэта павінна адбывацца без ціску – толькі ў гэтым выпадку яны будуць канструктыўнымі.
Сёння Кіраўнік дзяржавы ўсяляк падтрымлівае прафсаюзны рух у рашэнні нашай галоўнай задачы – абароны правоў і законных інтарэсаў людзей працы. Не прыходзіцца сумнявацца ў тым, што грамадскі кантроль у такіх важных пытаннях, як захаванне ўмоў працы, своечасовая выплата заработнай платы, незаконнае звальненне работнікаў і многае іншае, дае свае вынікі.
Хаця трэба прызнаць, што ў прыватным сектары эканомікі прафсаюзам ёсць над чым працаваць. Неабходна наладзіць дыялог паміж работнікамі і наймальнікамі праз стварэнне пярвічных прафсаюзных арганізацый, прыняцце калектыўных дагавораў, недапушчэнне выплаты зарплаты «ў канвертах».
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падкрэсліў, што за мінулы год наша дзяржава прайшла выпрабаванне на нацыянальнае адзінства, яна будзе моцнай і згуртаванай, калі ў кожнага грамадзяніна будзе магчымасць жыць і працаваць ва ўмовах міру і стабільнасці, атрымліваць годнае ўзнагароджанне за сваю працу і быць упэўненым ў заўтрашнім дні.
Толькі разам мы гэтага дасягнём!

Вікторыя БЯЛЯЕВА, першы сакратар Шумілінскага райкама грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»:

– Асабіста ў мяне «Вялікая размова з Прэзідэнтам» пакінула яркія ўражанні і эмоцыі. Гэта сустрэча – ажыўлены і зацікаўлены абмен думкамі. Ён важны менавіта сёння, каб паказаць людзям, што ўлада ў краіне знаходзіцца на моцных пазіцыях, што ў нас ёсць упэўненасць у будучыні.
Кіраўнік краіны падвёў вынікі мінулага года. Ён быў няпросты для Беларусі. Адбылося шмат розных падзей, але самае галоўнае – дзяржава выстаяла, захавала самастойнасць і сёння ўпэўнена глядзіць у будучыню.
Ад заходніх журналістаў гучалі і правакацыйныя пытанні. Мне здаецца, нават яны не чакалі такой адкрытасці ад нашага Прэзідэнта. Але пазіцыя Аляксандра Рыгоравіча была цвёрдай і ўпэўненай. Ён сказаў, што нашай краіне ніхто не зможа дыктаваць свае ўмовы. Беларускі народ сам павінен прымаць рашэнні як жыць далей. І гэты пункт гледжання мне вельмі блізкі.
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што наша краіна прайшла выпрабаванне на нацыянальнае адзінства. Пагадзіцеся, што ў нас шмат таленавітых і мэтанакіраваных маладых людзей, адукаваных і адданых роднаму краю. І ўсім нам важныя мір і адзінства ў роднай шматнацыянальнай Беларусі.
Апублікавана ў №62 ад 13.08.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *