Водитель Шумилинского райагросервиса Леонид Головач – «Человек годаВитебщины»

Актуалии Общество Сельское хозяйство

Леонид Головач

Леанід Галавач сярод лепшых у вобласці
100 лепшых працаўнікоў вобласці па выніках работы за 2011 год удастоены высокага звання “Чалавек года Віцебшчыны”. Іх імёны зацверджаны рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта. Сярод тых, хто ўнёс самы важкі ўклад у развіццё Віцебшчыны – наш зямляк, вадзіцель камунальнага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства “Шумілінскі райаграсэрвіс” Леанід Галавач.
Узнагароду Леаніду Аляксандравічу, як і іншым лаўрэатам звання “Чалавек года Віцебшчыны”, уручыў у мінулую пятніцу старшыня абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Косінец.

Делегация Шумилинского района на мероприятия, посвященные вручению знаков "Человек года Витебщины"

Ва ўрачыстасцях ушанавання лепшых працаўнікоў вобласці прыняла ўдзел дэлегацыя Шу-мілінскага раёна на чале са старшынёй райвыканкама У. П. Куранным. У складзе дэлегацыі таксама былі старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава, намеснік старшыніраённага выканаўчага камітэта А. М. Зайцаў, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Н. У. Захарава, тынкоўшчык 5-га разраду ДКУБП “Шумілінская ПМК-70” А. В. Дарожкіна, трактарыст-машыніст ААТ “Прыазёрны мір” М. У. Жыгуноў, дырэктар Дома рамёстваў аддзела

Знак "Человек года Витебщины"

культуры райвыканкама В. В. Загвоздава, загадчык тэрапеўтычнага аддзялення ўстановы аховы здароўя “Шумілінская цэнтральная раённая бальніца”, пазаштатны карэспандэнт установы “Рэдакцыя газеты “Герой працы” Шумілінскага раёна В. В. Улюценка, дырэктар установы адукацыі “Обальская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза імя З. М. Партновай” А. М. Штокін.
Л. А. Галавач падзяліўся сваімі ўражаннямі ад мерапрыемства:
– Усё было арганізавана на высокім узроўні. Канечне, вельмі хваляваўся. Асабліва шчымлівы момант быў, калі губернатар вобласці А. М. Косінец уручаў узнагароду, калі пачуў ад яго”Малайчына! Так трымаць!”.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №9 ад 31.01.2012.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *