В Шумилино состоялось открытое первенство района по вавинам вьет во дао

Новости Спорт, туризм

Перамагчы сябе і прайсці шлях воіна

У суботу, 22 мая, у раённым цэнтры дзяцей і моладзі прайшло адкрытае першынство раёна па вавінам в’ет во дао. За перамогу змагаліся каля 100 юных спартсменаў з Шуміліна, Віцебска, Лёзна і Барысава.

У атацы Багдан Ушал (справа).

Вітаў удзельнікаў першынства галоўны спецыяліст райвыканкама Дзмітрый Дубоўскі, які адзначыў, што на Шуміліншчыне паспяхова развіваецца вавінам в’ет во дао, шумілінскія спартсмены годна абараняюць гонар нашага раёна на абласных, рэспубліканскіх і міжнародных стартах.
І вось дадзены старт першынству. Адным з першых на дыван выйшаў Багдан Ушал – спартсмен, які мае гучныя перамогі на рэспубліканскіх і міжнародных стартах. Паядынак з яго ўдзелам быў прыгожым і відовішчным, Багдан і яго сапернік дэманстравалі выдатную тэхніку і добрую фізічную падрыхтоўку, упэўнена можа сцвярджаць, што гэта быў бой сапраўдных майстроў.
Самы кранальны момант – паядынкі з удзелам 5- ці і 6-цігадовых спартсменаў. Іх вага да 20 кілаграмаў, пальчаткі амаль у іх рост, а на рынг выводзяць за руку старэйшыя сябры. Затое сам паядынак – гэта безліч удараў, маса эмоцый. Толькі ўхвальных слоў заслужыў юны Станіслаў Мацуганаў, у якога на першынстве адна перамога і адно паражэнне.
Было на што паглядзець і на паядынках прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва. Эмацыянальнасць дзяўчат добра спалучалася з тэхнікай і спартыўнай злосцю, што надавала непрадказальнасці ў баях.
Па выніках першынства восем шумілінскіх спартсменаў сталі пераможцамі: Ганна Праліч, Ульяна Багдановіч, Павел Талпегін, Ігар Пальвінскі, Багдан Ушал, Ягор Мацуганаў, Арсеній Саўчанка і Глеб Кулецкі. У камандным заліку першае месца выйгралі шумілінскія спартсмены (трэнер Святлана Бараноўская), другое месца ў спартыўнага клуба «Хорт» з Барысава, трэцяе – у спартыўнага клуба «SLT» з Віцебска.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў №39 ад 25.03.3021 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *