Старшыня райвыканкама Віктар Гутараў правёў сустрэчу з калектывам вытворчага цэха г. п. Шуміліна ААТ «Малако».

Новости Президент Экономика

На першым плане жыццёвыя пытанні

У рамках адзінага дня інфармавання старшыня райвыканкама Віктар Гутараў правёў сустрэчу з калектывам вытворчага цэха г. п. Шуміліна ААТ «Малако».

Падчас гутаркі былі закрануты праблемы кіберзлачыннасці і прафілактыкі крадзяжоў з банкаўскіх картак, была ўзнята тэма бяспекі дзяцей у час летніх канікул. Кіраўнік раёна расказаў пра ператварэнні, якія адбываюцца ў Шуміліне ў рамках падрыхтоўкі да «Дажынак», пра аб’екты, якія з’явяцца ў райцэнтры. Зразумела, што зараз ёсць пэўныя нязручнасці з-за будаўнічых работ па ўсім пасёлку, казаў старшыня райвыканкама, але гэта часовыя цяжкасці, без гэтага нельга абысціся, каб зрабіць раённы цэнтр лепшым і больш зручным для жыцця.
Работнікаў прадпрыемства цікавілі пытанні будаўніцтва дзіцячага кафэ, выкарыстання будынкаў былога райспажыўтаварыства, рэканструкцыя стадыёна і іншае.
Падчас сустрэчы зайшла размова пра мадэрнізацыю вытворчасці на прадпрыемстве. Віктар Гутараў падкрэсліў, што для раёна важна захаваць прадпрыемства, яно павінна развівацца, абнаўляцца, каб адпавядаць сучасным патрабаванням. Зараз для кожнага перапрацоўчага прадпрыемства неабходна мець сыравінную зону, падтрымліваць і пашыраць яе, а гэта значыць трэба ўкладваць у развіццё сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Кіраўнік раёна гаварыў пра захаванне традыцыйных, папулярных у пакупніка відаў прадукцыі, пра выраб новых гатункаў сыру, абмяркоўваліся іншыя вытворчыя пытанні.
Пасля размовы работнікі прадпрыемства мелі магчымасць задаць пытанні ў індывідуальным парадку.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Апублікавана ў №39 ад 25.03.3021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *