Районный семинар прошёл на базе Обольского лесничества

Главное Экология

У Год лясных культур – стаўка на якасць

Шумілінскі лясгас на мінулым тыдні правёў выязны семінар-нараду на базе Обальскага вопытна-вытворчага лясніцтва. На мерапрыемства былі запрошаны ляснічыя, памочнікі ляснічых і майстры лесу з лясніцтваў.

«2021 год Міністэрствам лясной гаспадаркі аб’яўлены Годам лясных культур, – адзначыў на адкрыцці семінара дырэктар лясгаса Аляксандр Лабынцаў. – Работнікі лясной гаспадаркі павінны пільную ўвагу ўдзяліць пытанням лесааднаўлення і лесаразвядзення, якаснага правядзення работ па лесакультурнай вытворчасці, супрацьпажарных работ, засведчвання месцаў высечак. Улічваючы, што сярод удзельнікаў прысутнічае шмат маладых спецыялістаў, семінар павінен стаць вучобай, калі павінны быць дэталёва разабраны ўсе вытворчыя тонкасці».
Першым аб’ектам стаў пункт супрацьпажарнага інвентару, якім аснашчаны ўсе без выключэння лясніцтвы. Падрыхтоўка да пажаранебяспечнага перыяду, які сёлета афіцыйна пачаўся 1 красавіка, кожны год ідзе вельмі сур’ёзна, расказаў інжынер па ахове і абароне лесу лясгаса Антон Шабанаў. Леснікі павінны быць у поўнай баявой гатоўнасці, гатовыя ў любы час выехаць на абарону лясоў ад агню. Для гэтага ў іх ёсць усё неабходнае: спецыяльны аўтамабіль, поўны камплект супрацьпажарнага інвентару, абмундзіравання і абсталявання. На тэрыторыі будынка лясніцтва маецца пажарны вадаём.
Пасля ўдзельнікі семінара адправіліся ў лес, пабывалі па двух вытворчых участках-лесасеках. З правіламі і нюансамі правядзення засведчвання лесасек, алгарытмам арганізацыі работ і афармленнем неабходнай дакументацыі пазнаёміла начальнік аддзела лясной гаспадаркі і лесааднаўлення лясгаса Галіна Міглан. Слушныя парады маладым калегам давалі вопытныя ляснічыя Сяргей Сцепанец, Андрэй Калдуноў.
На наступным аб’екце закранулі тэму лесааднаўлення, падрыхтоўкі глебы пад пасадку лясных культур пасля распрацоўкі дзялянкі. Што такое праект лясных культур і тэхпрыёмка, якім пародам аддаваць перавагу, як ажыццяўляць догляд лясных культур расказала інжынер па лесакарыстанні Кацярына Шараварава.
На апошнім аб’екце прысутных чакала практычнае мерапрыемства. Работнікі Обальскага лясніцтва прадэманстравалі ўдзельнікам семінара-нарады тактыку і спосабы тушэння пажараў, як можна прыстасоўваць мотапомпы для тушэння лясоў, выкарыстоўваць у якасці крыніцы вады бліжэйшыя ручаі, робячы на іх своеасаблівыя дамбы.
Падобныя мерапрыемствы будуць садзейнічаць таму, каб Год лясных культур у Шумілінскім лясгасе прайшоў максімальна плённа.

Лічба
Шумілінскі лясгас у 2021 годзе плануе правесці лесааднаўленне і лесаразвя-дзенне на плошчы 150 га.

Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №26 ад 06.04.2021 г.

Работнікі Обальскага лясніцтва прадэманстравалі тактыку і спосабы тушэння пажараў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *