Глыбокапаважаныя жыхары Шуміліншчыны!
Сярод каталіцкіх традыцый Божага Нараджэння існуе адна вельмі вымоўная: пры святочным, вігілійным стале пакідаць адно пустое месца. Звычайна яно захоўваецца для вандроўца, які выпадкова можа прыйсці да нас у гэты вечар. Аднак жа ў гэтым годзе шмат для каго гэтае пустое месца азначае не толькі гасціннасць, але і страту кагосьці блізкага.
У сувязі з Божым Нараджэннем жадаю ўсім нам, каб Нованаро-джаны Езус напоўніў усё сэнсам. Няхай Святло Бэтлеемскай Ночы нясе спадзяванне, што Бог увайшоў у нашую гісторыю і застаецца з намі назаўсёды, ва ўсіх здарэннях.
Няхай Дзіцятка Езус напоўніць нашыя сэрцы, сем’і і ўсю Бацькаўшчыну прабачэннем, еднасцю, зычлівасцю, пашанай, супакоем і сапраўдным дабрабытам.
Віншую ўсіх шумілінцаў з Божым Нараджэннем!
Анджэй Юхневіч, пробашч парафіі Маці Божай Фацімскай.
25 снежня – першы дзень Святаў:
0:00 – Пастэрка ў Шуміліне (вялікі касцёл);
9:00 – Імша ў Шуміліне (вялікі касцёл);
11:30 – Імша ў Мішкавічах;
13:00 – Імша ў Обалі;
26 снежня – другі дзень Святаў:
12:00 – Імша ў Мішкавічах;
18:00 – Імша ў Обалі;
18:00 – Імша ў Шуміліне (вялікі касцёл).