20 декабря в хозяйства Шумилинского района из Минска прибыли 9 тракторов МТЗ

Главное Новости Сельское хозяйство

20 декабря в 22.00 из Минска в Шумилинский район прибыла колонна из 9 тракторов. Техника поступила в рамках государственной поддержки агропромышленного комплекса Витебской области.

Дзевяць новых трактароў – моцная падтрымка сельгаспрадпрыемствам раёна

У Шумілінскі раён вечарам 20 снежня прыехалі з Мінска дзевяць новых трактароў, з якіх два – энерганасычаныя МТЗ-3522, а яшчэ тры МТЗ 1221, чатыры МТЗ-82.  На новую тэхніку пабагацелі УП «Шумілінскі райаграсэрвіс» КУСГП «Сіроцінскі» і КУСГП «Мішневічы», ААТ «Ляжні», якому адышлі больш за 6 тысяч гектараў зямель ААТ «Прыдзвінскі».

Дэлегацыю раёна на Мінскі трактарны завод узначаліў першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Руслан Яскевіч. Прыгнаць трактары з Мінска даверылі інжынерам, механікам і самым вопытным механізатарам гаспадарак. А дзясятай гадзіне вечара на аўтадарозе Р-20 ля Добрына мы сустракалі механізатараў УП «Шумілінскі райаграсэрвіс» і КУСГП «Мішневічы», якія з Мінска прыехалі на новых МТЗ. Мы іх папрасілі падзяліцца ўражаннямі.

Денис Артёмов, Иван Цибульский, Иван Шумский и Александр Новик.

– У Мінск мы прыехалі загадзя, у суботу 19 снежня, – расказаў механік КУСГП «Мішневічы» Аляксандр Новік. – Пабывалі на Мінскім трактарным заводзе, дзе перад намі выступіла кіраўніцтва прадпрыемства. Мы агледзелі свае трактары, заправілі поўныя бакі, замацавалі на трактары дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, сцягі Віцебскай вобласці і Шумілінскага раёна. На наступны дзень з раніцы накіраваліся дадому.

– Шлях быў няблізкі – з Мінска да Мішневіч мы праехалі амаль 370 кіламетраў, – Не адзін раз прыходзілася запраўляцца. Але ўсё роўна душу перапаўняла гордасць на нашу краіну, за тое, што механізатары сельгаспрадпрыемстваў будуць працаваць на новай тэхніцы.

– Урачыстае мерапрыемства па перадачы трактароў маркі «Беларус» прайшло на плошчы перад цэнтральным уваходам на МТЗ, – расказаў галоўны інжынер УП «Шумілінскі райагасэрвіс» Іван Шумскі. – Мерапрыемства было святочнае. Новыя трактары для раёна – гэта надзея на добрую апрацоўку глебы і добрыя ўраджаі. Хаця, прызнацца, для сваёй гаспадаркі я не супраць бы атрымаць і яшчэ хаця б пяць новых МТЗ.

Дарэчы, гэта не адзінае паступленне новай тэхнікі ў гаспадаркі раёна. Арганізацыі, якія ўваходзяць у інтэграцыйныя структуры, таксама атрымаюць новыя трактары і прычапную тэхніку ад сваіх галаўных прадпрыемстваў.

Мінскі трактарны завод паставіць ў Віцебскую вобласць 354 новыя трактары. Прычым, больш за 230 адзінак прыехалі ў вобласць у мінулую нядзелю, 20 снежня. Астатняя тэхніка прыедзе чыгуначным транспартам да канца гэтага года. Агульная сума кантрактаў – каля 43-х мільёнаў рублёў.

   «Праца аграрыяў паўночнага рэгіёну Беларусі падвержана ўздзеянню прыродна-кліматычных фактараў, – адзначае старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў. – На агульны вынік уплываюць кароткія ў параўнанні з іншымі абласцямі рэспублікі агратэхнічныя тэрміны палявых работ, а таксама самы высокі ў краіне ўзровень зношанасці машынна-трактарнага парка. Каб хутчэй і больш якасна праводзіць увесь комплекс сельскагаспадарчых работ, вельмі важна зрабіць сур’ёзнае тэхнічнае пераўзбраенне галіны ў нашым рэгіёне як па надзейнасці, так і па функцыянальнасці. Гэта дазволіць забяспечыць  значны прырост прадукцыі раслінаводства з максімальна высокай эфектыўнасцю яе вытворчасці».   

  Кіраўнік вобласці шчыра дзякаваў надзейнаму партнёру – Мінскаму трактарнаму заводу, а таксама яго кіраўніку Віталю Воўку за праверанае часам плённае супрацоўніцтва, а таксама за важкі ўклад у мадэрнізацыю сельскагаспадарчай галіны Віцебшчыны.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *