Шумілінскі лясгас: з 19 снежня пачнецца продаж навагодніх дрэў

Новости Общество Экология

З 19 снежня пачнецца продаж навагодніх дрэў

Як паведамілі ў Шумілінскім лясгасе, сёлета рэалізацыя навагодніх дрэў распачнецца ў раёне 19 снежня. Заяўкі будуць прымаць усе лясніцтвы.


Разам з тым, каб недапусціць незаконныя высечкі хваёвых дрэў, напярэдадні калядных і навагодніх святаў Шумілінскі лясгас сумесна з прадстаўнікамі тэрытарыяльных органаў дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя пераходзяць на ўзмоцнены рэжым аховы лясоў.
«Арганізаваны аператыўныя рэйдавыя мерапрыемствы па выяўленні і прыцягненні да адказнасці грамадзян, якія незаконна высякаюць у лясным фондзе дрэвы, – паведаміў галоўны ляснічы лясгаса Дзмітрый Падляшчук. – На аўтадарогах, што знаходзяцца паблізу лясных масіваў, сумесна з ДАІ будуць выстаўлены кантрольныя пасты. На тэрыторыі дзяржаўнага ляснога фонду ўстаноўлены 2 відэакамеры, якія дазваляюць весці назіранне за лесам.
Шумілінскі лясгас нагадвае: самастойная нарыхтоўка навагодніх дрэў без дазваляльных дакументаў забаронена! Грамадзяне, якія сталі сведкамі незаконнай высечкі дрэў, могуць паведаміць пра гэта ў Шумілінскі лясгас на тэлефон “гарачай лініі” 5-16-14».
Колькі будзе каштаваць незаконная высечка?
Згодна з арт. 15.22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях незаконная высечка альбо пашкоджанне да ступені спынення росту ці знішчэння драўнінна-хмызняковай расліннасці ў прыродаахоўных, рэкрэацыйна-аздараўленчых і ахоўных лясах вядзе да накладання штрафу ў памеры ад 5 да 50 базавых велічынь на фізічных асоб, на ІП – ад 20 да 200 БВ, а на юрыдычную асобу – ад 50 да 300 БВ.
У эксплуатацыйных лясах падобныя дзеянні пацягнуць штрафы да 30 БВ на фізічных асоб, на ІП – ад 10 да 150 БВ, на юрасоб – ад 20 да 200 БВ.
Кантактныя тэлефоны лясніцтваў:
Казьянскае – 4-43-01,
Мікалаеўскае – 5-16-03, Мікіціхінскае – 5-16-02, Мішневіцкае – 5-16-24, Обальскае – 5-16-07,
Шумілінскае – 5-16-11.
Больш падрабязную інфармацыю можна паглядзець на сайце Шумілінскага лясгаса https://shumilles.by.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №98 ад 15.12.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *