У раён прыехалі дзве «хуткія дапамогі»
На мінулым тыдні цэнтральная раённая бальніца пабагацела на два новыя аўтамабілі «хуткай дапамогі».
Аўтамабілі набылі ў рамках праграмы «Афіцыйная дапамога ў мэтах развіцця», якую рэалізуе ўрад Рэспублікі Карэя. Мэта праграмы – умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў аховы здароўя. У рамках названай праграмы ў верасні райбальніца атрымала два УЗІ-апараты – партатыўны (з ім будуць выязджаць у амбулаторыі раёна) і стацыянарны. Апараты, якія пачнуць працаваць са снежня, каштуюць больш як 150 тысяч рублёў. А кошт аўтамабіляў «хуткай дапамогі» – па 45 тысяч рублёў кожны, расказала галоўны ўрач райбальніцы Вольга Скарабагатая.
Механік райбальніцы Барыс Сільчанка расказаў, што на адным новым аўто будуць пазменна працаваць вадзіцелі райбальніцы Уладзімір Карпаў і Анатоль Красоўскі, а другі аўтамабіль будзе абслугоўваць Обальскую бальніцу. Аўтапарк райбальніцы цяпер поўнасцю адноўлены і ў поўнай меры забяспечана «хуткімі». У новых аўтамабілях створаны добрыя ўмовы для работы медыкаў і аказання неабходнай дапамогі пацыентам.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №92 ад 17.11.2020 г.