Женщинам предлагают освоить основы агробизнеса и экологического земледелия

Новости Общество Экономика

Навучаць асновам аграбізнесу

Беларускі дзіцячы фонд пры падтрымцы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама, а таксама бізнес-партнёраў плануе рэалізаваць на Віцебшчыне сацыяльны дабрачынны праект па абучэнні жанчын Віцебскай вобласці асновам аграбізнесу і экалагічнага земляробства.

Зараз арганізатары праекта наведваюць усе раёны рэгіёна, дзе праводзяць семінары, вывучаюць інтарэс і зацікаўленасць мясцовага насельніцтва ў рэалізацыі падобнага мерапрыемства. Нядаўна такі семінар з удзелам аграномаў, юрыстаў, журналістаў з Мінска прайшоў у ТЦСАН Шумілінскага раёна.
Каардынатар Юля Капцэвіч расказала, што праект сацыяльна дабрачынны і разлічаны для жанчын працаздольнага ўзросту (25-65 год), якія маюць прысядзібныя зямельныя ўчасткі, не занятыя ў вытворчасці ці якія працуюць на ўмовах няпоўнай занятасці. Можа зацікавіць ён і прыёмных бацькоў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, мнагадзетных маці, няпоўныя сем’і і іншыя катэгорыі сельскіх жанчын.
Праект мае на мэце абучыць жанчын сучасным асновам аграбізнесу, прадукцыйнаму выкарыстанню зямельных участкаў для атрымання дадатковага даходу для сям’і, а ў далейшым, магчыма, і для адкрыцця малога бізнесу і ўцягнення іншых у працэс самазанятасці. Падчас праекта будуць наладжаны сустрэчы з жанчынамі, якія ўжо прайшлі падобнае навучанне, з бізнесменамі-практыкамі, аграномамі і экспертамі ў вобласці аграбізнесу.
«Для ўсіх жанчын, якія прымуць удзел у практычнай частцы праекта, мы падрыхтуем выязныя праграмы ў лепшыя гаспадаркі прыватнага сельскагаспадарчага прадпрымальніцтва, – паведаміла каардынатар праекта. – Закупім высокаякаснае насенне, арганічныя ўгнаенні і сродкі аховы раслін, неабходныя прылады. Праект пройдзе ў суправаджэнні аграномаў-экспертаў».
Пакінуць заяўку на ўдзел у праекце можна ў Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, тут ёсць уся неабходная інфармацыя па праекце. Тэл. для кантактаў 5-71-89, 5-71-95.
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №83 ад 23.10.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *