11 жителей Шумилинского района позвонили на «горячую линию»

Новости Общество Президент

Знайсці кіраўніка ў таварыства інвалідаў і ўбраць збожжа на ўчастку

У суботу 1 жніўня адбылася «прамая лінія» старшыні райвыканкама Віктара Гутарава, на якую са сваімі праблемамі і пытаннямі патэлефанавалі 11 жыхароў раёна. Кола пытанняў было даволі шырокім – шумілінцы ўзнімалі як грамадска значныя праблемы, так і асабістыя пытанні.

Так, жыхарка райцэнтра прасіла старшыню райвыканкама дапамагчы раённай арганізацыі таварыства інвалідаў знайсці кіраўніка. Яна з цеплынёй згадала час, калі арганізацыяй кіравала Любоў Мікалаеўна Нагібава. Але сама прапанаваць кандыдатуру на гэтую пасаду не не змагла.
Яшчэ адну жыхарку Шуміліна клапаціў стан будынка былога інфекцыйнага аддязлення ЦРБ: як дарэчы было б аддзяленне падчас эпідэміі каронавірусу. Віктар Гутараў патлумачыў, што кіраўніцтва раёна цалкам згодна з такой прапановай і зараз спрабуе знайсці сродкі для аднаўлення будынка, а сродкі патрэбны значныя.
З вёскі Мазурына прасілі аднавіць маршрут аўтобуса на Цаўі. «Нават з Мазурына ісці ў Мікіціху да аўтобуснага прыпынку пажылому хвораму чалавеку цяжка – хаця б раз на тыдзень хадзіў аўтобус, каб вясковыя пенсіянеры маглі пад’ехаць у бальніцу, – казала заяўніца. – А каб рэйс быў менш стратным, няхай аўтобус заязджае на прыпынак ў Мікіцісе, дзе заўжды ёсць людзі ў чаканні транспарту».
Бацькі дзяцей, якія займаюцца біятлонам, прасілі пабудаваць лыжаролерную трасу. Даручана звярнуцца да Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, пад апекай якой займаюцца юныя спартсмены, аб разглядзе гэтай прапановы. У Башнях прасілі зрабіць прыпынак аўтобуса ў пачатку аграгарадка, а таксама паставіць дарожны знак «Асцярожна, дзеці!» каля дзіцячага сада.
У адным з тэлефанаванняў было ўзнята актуальнае для вяскоўцаў пытанне аб уборцы збожжавых на прысядзібных участках. Кіраўнік раёна патлумачыў, што зараз у гаспадарках разгортваецца ўборачная, і праз пэўны час пачнуць убіраць і прыватныя ўчасткі.
З Казьянаў прасілі спілаваць аварыйнае дрэва ля хаты, са Слабады – замяніць лямпачку ў вулічным ліхтары, з Гародна прасілі дапамагчы з афармленнем дакументаў аб уводзе ў эксплуатацыю жылога дома,
Па усіх пытаннях было дадзена кампетэнтнае тлумачэнне, ці яны накіраваны ў адпаведныя арганізацыі для выканання. Усе пытанні знаходзяцца на кантролі раённых уладаў.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Апублікавана ў №60 ад 04.08.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *