Здарэнні. Крымінал

Происшествия

Здарэнні. Крымінал
Пра здарэнні ў раёне расказаў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі.

Затвор
У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у доме пенсіянера з райцэнтра быў знойдзены затвор ад вінтоўкі канструкцыі Мосіна, які з’яўляецца часткай наразной зброі, а таксама дымны і бяздымны порах, што адносіцца да выбуховых рэчываў прамысловага вырабу, і патрон. Узбуджана крымінальная справа. Максімальнае пакаранне, што пагражае за незаконнае захоў-ванне затвора і выбуховых рэчываў – 7 гадоў пазбаўлення волі.
Раненне
У міліцыю звярнулася жыхарка райцэнтра, якая расказала, што яе знаёмаму з Дубравы нанесена нажавое раненне ў вобласць грудной клеткі. Ёсць падазроны – непрацуючы жыхар Шуміліна. Праводзіцца праверка.
Пералом
У раённую бальніцу з закрытым пераломам рабра звярнуўся жыхар аг. Слабада. Супрацоўнікі РАУС устанавілі, што цялесныя пашкоджанні пацярпеламу нанёс мясцовы жыхар. Вінаваты затрыманы, падрабязнасці інцыдэнту высвятляюцца.
Лінолеум
Пацярпела жыхарка Віцебска – з уваходных дзвярэй яе гаспадарчай пабудовы ў Лескавічах, якая знаходзіцца ля дачнага дома, сарвалі навясны замок. З памяшкання прапалі лінолеум і цвікі. Урон ацэнены ў 125 рублёў. Узбуджана крымінальная справа. Злачынцы вышукваюцца.

Са зводак ДАІ
Мапед
Мапед купіў, а вадзіцельскія правы не атрымаў – так можна сказаць пра жыхара райцэнтра, якога супрацоўнікі дарожна-патрульнай службы спынілі на вуліцы Суворава ў райцэнтры. На мужчыну складзены адміністрацыйны пратакол, па-гражае штраф да 5 БВ.
Нецвярозы
На вуліцы Юбілейнай у Шуміліне затрымалі мясцовага жыхара, які кіраваў асабістым аўтамабілем у стане алкагольнага ап’янення. Пры гэтым мужчына не меў правоў кіравання транспартным сродкам. Яму пагражае штраф ад 50 да 100 БВ і пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на 3 гады.
На матацыкле
Жыхар Обалі ў нецвярозым стане ездзіў па гарадскім пасёлку на незарэгістраваным матацыкле «Іж» без правоў, без шлема, без страхоўкі. Устаноўлена, што парушальнік мае судзімасць за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення. Матацыкл належыць канфіскацыі ў даход дзяржавы. Матэрыялы для далейшага разгляду будуць перададзены ў райаддзел Следчага камітэта.
Пешаход
Супрацоўнікі ДАІ спынілі ў аг. Светласельскі жыхара Лескавіч, які ішоў па праезнай частцы дарогі пры наяўнасці тратуара. Высветлілася, што пешаход быў нецвярозы. Скла-дзены адміністрацыйны пратакол, парушальніку пагражае штраф памерам у 3 БВ.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №38 ад 19.05.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *