Криминал. Происшествия

Происшествия

Пільнасць
У РАУС патэлефанаваў вартаўнік фермы Мосарава КУСГП “Сіроцінскі” і паведаміў, што мясцовы жыхар прабраўся на ферму і здымае рухавікі з гноетранспарцёраў. Міліцыянеры засталі мужчыну на месцы злачынства. Як высветлілася, на два рухавікі паквапіўся раней судзімы жыхар Сіроціна. Ён толькі месяц таму вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі…
Вартаўніку супрацоўнікі РАУС аб’явілі падзяку за пільнасць і ўважлівасць.
Аўтазлодзеі
У міліцыю звярнуўся жыхар райцэнтра:  невядомыя злодзеі ўзламалі дзвярныя запоры ягонай легкавой  машыны, што стаяла ў двары шматпавярховага дома і ўкралі набор манціровачных ключоў. Абрабавалі і машыну ля суседняга дома – з салона прапала магнітола. Урон, нанесены гаспадарам легкавушак, складае больш за паўмільёна рублёў.
У гэты ж дзень у міліцыю звярнуўся яшчэ адзін жыхар райцэнтра: у ягонай машыне разбілі бакавое шкло. Па ўсяму бачна, злодзеям нехта перашкодзіў абрабаваць аўто.
Дарэчы, абрабаваныя машыны не былі абсталяваны сігналізацыяй. Як нам расказалі ў РАУС, за апошнія тры гады крадзяжоў з машын, абсталяваных сігналізацыяй, у раёне не зарэгістравана.
Абавязаная
38-гадовая жыхарка з Мазурына раней была асуджана да трох гадоў абмежавання волі за ўхіленне ад выплаты сродкаў на ўтрыманне дваіх непаўналетніх дзяцей. Жанчыне дапамаглі працаўладкавацца, але на работу яна хадзіла нерэгулярна. За тры месяцы дапусціла 28 прагулаў. Доўг перад дзяржавай склаў амаль мільён рублёў. Супраць жанчыны ўзбуджана крымінальная справа.
Меламан
Пацярпеў жыхар Крывога Сяла – у ягоны дом прабраліся злодзеі, яны прыхапілі з сабой магнітафон, музычныя калонкі, дынамік. Зараз яны вышукваюцца.
Пагроза
З райаддзела па надзвычайных сітуацыях паведамілі ў РАУС, што ў Мікалаёве ў адным з дамоў загарэлася канапа. Агонь патушылі. Але гаспадар дома (ён быў нецвярозы) адмо-віўся даваць тлумачэнні. Больш таго, ён спачатку кінуўся з нажом на выратавальніка, а потым на міліцыянера-вадзіцеля, параніў яму нагу.
Згодна з арт. 364 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Насілле або пагроза ў адносінах супрацоўніка міліцыі” па дадзенаму факту ўзбуджана крымінальная справа. Вяскоўцу пагражае арышт ад трох да шасці месяцаў, абмежаванне волі да пяці гадоў  або пазбаўленне волі да шасці гадоў.
Надрукавана ў №98 ад 20.12.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *