17 мая – Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту
Паважаныя работнікі
і ветэраны фізічнай культуры і спорту Шумілінскага раёна!
Віншуем вас з прафесійным святам – Днём работнікаў фізічнай культуры і спорту!
Развіццё фізічнай культуры і масавага спорту – залог здароўя грамадства. Наш раён славіцца спартыўнымі традыцыямі, якія сёння захоўваюць ветэраны спартыўнага руху і працягвае актыўная моладзь.
Мы ўсе пра праву і па заслугах ганарымся поспехамі нашых спартсменаў у валейболе, грэка-рымскай барацьбе, біятлоне, футболе, вавінам в’ет во дао.
Асаблівыя словы ўдзячнасці – нашым ветэранам, людзям, якія прысвяцілі сваё жыццё фізічнай культуры і спорту.
Выказваем прызнанне трэнерам, інструктарам, настаўнікам фізічнай культуры і здароўя за падрыхтоўку юных спартсменаў, умацаванне здароўя людзей і арганізацыю вольнага часу насельніцтва.
Жадаем вам моцнага здароўя, нязгаснай энергіі, спартыўнага доўгажыхарства, веры ў свае сілы і новых перамог!
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.
Апублікавана ў №37 ад 15.05.2020 г.