Шумилинские гимназисты проехали с экскурсией по Витебской области

Молодёжь Образование

Шумилинские гимназисты в деревне Мосар

Дзве пятніцы, два цудоўныя дні
Ідэя наведаць славутыя мясціны роднага краю ўзнікла не раптам, не спантанна. Наша гімназія “гарэла” ёй даўно, і вось нарэшце марам суджана было ажыццявіцца. І перш за ўсё таму, што адгукнуўся на просьбу дапамагчы аўтобусам для экскурсій дырэктар ДРБУ-204 Р. М. Насцюшкін. Тады і намецілі наведаць воінскую часць, якая дыслацыруецца ў Бароўцы, пад Лепелем, Бярэзінскі біясферны запаведнік і вядомую вёску Мосар, што на Глыбоччыне.
З нецярпеннем чакалі гімназісты  вандровак. У пятніцу, 18 лістапада, спачатку наведалі ваенны гарадок. Уразіла ваенная тэхніка (не толькі хлопцы, а і дзяўчаты пазіравалі на САУ, адзін кадр і захаваў наш фотаапарат), прайшліся па казармах, азнаёміліся з салдацкім бытам. У той дзень у воінскай часці збіраўся ўрачысты сход, прысвечаны Дню ракетных войск і артылерыі. На сходзе выступіў і прадстаўнік ад нашай гімназіі педагог-арганізатар А. Г. Пахамовіч. Дарэчы, аказалася, што Андрэй Генадзьевіч нядаўна  служыў у гэтай воінскай часці. Ад раённай гімназіі ён падарыў на памяць часці сувенір і буклеты пра Шумілінскі раён.
У той жа дзень гімназісты заехалі ў біясферны запаведнік. Шмат цікавага і займальнага даведаліся дзеці ў музеі прыроды, не меншы інтарэс выклікалі ваўкі і мядзведзь, ласі і дзікі ў вальерах запаведніка.
Насычанай на ўражанні была і пятніца, 2 снежня. На гэты раз аўтобус з ДРБУ-204 трымаў кірунак у вёску Мосар. Лескавіцкіх гімназістаў прыемна здзівіў выключны парадак — на падворках, на вуліцы, на могілках. Цікава распавядаў пра гісторыю вёскі, яе традыцыі  тутэйшы гід Аляксандр. Дарэчы, у вёсцы застаўся і сёння той лад жыцця, які ўсталяваў у свой час мясцовы ксёндз Юзэф Булька, нягледзячы на тое, што ксяндза ўжо  няма ў жывых.
Напрыканцы хочацца нямала цёплых слоў сказаць пра вадзіцеля аўтобуса Л. А. Жукава. Ветлівы, добразычлівы чалавек, ён рабіў усё, каб  ад экскурсій у дзяцей захаваліся самыя ўсцешаныя ўражанні.
Ф. КЛЯШЧОНАК, загадчык інтэрната Шумілінскай раённай гімназіі.
Надрукавана ў №97 ад 16.12.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *