Да Вялікадня (па календары каталіцкай канфесіі): святочныя службы адбудуцца
Як паведаміў пробашч парафіі Маці Божай Фацімскай Анджэй Юхневіч, службы з нагоды Вялікадня не адмяняюцца, але будуць карацейшымі, чым звычайна.
Вялікі Чацвер (19.00), Вялікая Пятніца (19.00), Вялікая Субота (21.00).
У нядзелю 12 красавіка ў Шуміліне служба пачнецца ў 09.00, у Мішкавічах – 11.30, у Обалі – у 13.00.
Служба з нагоды Велікоднага Панядзелка пройдзе ў Шуміліне ў (18.00).
Апублікавана ў №27 ад 07.04.2020 г.