Прафсаюзы прапаноўваюць падтрымаць прадпрыемствы і работнікаў

Главное Общество

Прафсаюзы прапаноўваюць падтрымаць прадпрыемствы і работнікаў

«У сённяшніх умовах спаду эканамічнай актыўнасці ва ўсім свеце неабходна прыняць усе меры для таго, каб падтрымаць працоўныя калектывы, захаваць працоўныя месцы, – падкрэсліў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Орда. – Сёння нам трэба згуртавацца, каб дапамагчы тым, хто мае патрэбу ў такой дапамозе больш за ўсіх».


Прафсаюзы са свайго боку ўжо прынялі рашэнні аб аказанні матэрыяльнай падтрымкі найбольш уразлівым катэгорыям грамадзян. Так, прафарганізацыі ўсіх узроўняў адмовіліся ад непершачарговых выдаткаў і накіравалі сродкі на аказанне дапамогі членам прафсаюзаў, якія апынуліся ў цяжкім становішчы. Для гэтага створаны «касы ўзаемадапамогі», з якіх будзе аказвацца падтрымка работнікам прадпрыемстваў, пенсіянерам, ветэранам працы.
У сённяшняй сітуацыі прафсаюзы прапануюць ураду распрацаваць і зацвердзіць шэраг рашэнняў па падтрымцы прадпрыемстваў і насельніцтва. Каб спрацаваць на апераджэнне і падтрымаць прадпрыемствы, такія меры трэба прыняць максімальна аператыўна.
У прыватнасці, на думку ФПБ, неабходна даць прадпрыемствам і арганізацыям, якія найбольш пацерпяць у выніку эпідсітуацыі, адтэрміноўку па плаце падатковых пляцяжоў і пошлін, а таксама прадугледзіць зніжэнне арэнднай платы. Мэтазгодна для гэтых прадпрыемстваў і іх работнікаў і вызваленне ад налічэння пені за несвоечасовую плату камунальных паслуг і электраэнергіі.
«Акрамя гэтага, мы лічым, што сёння на дзяржаўным узроўні трэба прыняць рашэнне аб тым, каб даваць работнікам, якія адчуваюць недамаганне, у каго ёсць прыкметы захворвання, магчымасць застацца дома на некалькі дзён з захаваннем заработнай платы ў гэты перыяд. Як паказвае вопыт многіх краін, такія меры дапамагаюць разгрузіць установы аховы здароўя і матывуюць людзей клапаціцца пра сваё здароўе», – пракаментаваў старшыня ФПБ.
Прэс-служба ФПБ.
Апублікавана ў №26 ад 03.04.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *