10 декабря – Всемирный день футбола

Спорт, туризм

10 снежня – Сусветны дзень  футбола
Міжнародны дзень футболу (World Football Day) 10 снежня адзначаецца па рашэнні ААН. Такім чынам сусветная грамадскасць аддае даніну гэтаму віду спорту, які для многіх мільёнаў людзей не проста гульня, а стыль жыцця.
Першыя ўзгадкі пра футбол як “пра гульню ў мяч нагамі” гісторыкі знайшлі ў кітайскіх крыніцах, якія датуюцца другім тысячагоддзем да нашай эры. Называлася гульня Цу Чу, што значыць “штурхаць нагой”. Гульня ў футбол дазваляла кітайскім спартсменам падтрымліваць добрую фізічную форму.
Калі ўпершыню з’явілася гэта гульня ў Еўропе, дакладна ніхто не ведае. Некаторыя мяркуюць, што папярэднікам футболу былі дзікія гульні саксонцаў, якія жылі ў Англіі ў VIII стагоддзі. Пасля бітваў яны піхалі адсечаныя галовы ворагаў. Пра футбол таго часу мала што вядома. Але дакладна тое, што былі вароты, галкіпер і што гульня была часткай фізічнай падрыхтоўкі салдат.
У футбол гулялі ў Старажытнай Грэцыі і Рыме каля двух з паловай тысяч год назад. У Грэцыі гэта гульня называлася “бітва за мяч”.
Сетка на футбольных варотах упершыню была выкарыстана ў сакавіку 1891 года падчас сустрэчы паміж зборнымі Поўначы і Поўдня Англіі. У Расійскай імперыі першы афіцыйна зафіксаваны футбольны матч прайшоў 24 кастрычніка 1897 года. 13 чэрвеня 1930 года ва Уругваі пачаўся першы ў гісторыі Чэмпіянат свету па футболе.
Надрукавана ў №95 ад 09.12.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *