Шумилинский лесхоз приступает к заготовке берёзового сока

Новости Экология Экономика

Сок бярозавы: пачынаецца нарыхтоўка
Шумілінскі лясгас гатовы прыступіць да нарыхтоўкі бярозавага соку. Кошт яго складзе 0,21 рубля за 1 літр (без ПДВ).

Як паведаміў галоўны ляснічы «Шумілінскага лясгаса» Дзмітрый Падляшчук, сок у нарыхтаваным выглядзе будзе рэалізоўвацца ў адміністрацыйных будынках лясніцтваў (з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00).
Вызначаны і месцы знаходжання ўчасткаў ляснога фонду для самастойнай нарыхтоўкі бярозавага соку насельніцтвам. Нарыхтоўваць сок можна на падставе выдадзенага для гэтых мэт ляснога білета. «Так, у Шумілінскім лясніцтве гэта квартал 27, вы-дзел 2; Мікіціхінскім лясніцтве – квартал 11, выдзел 10; Обальскім – квартал 34, выдзелы 64, 10; Мішневіцкім – квартал 5, выдзел 23; Мікалаеўскім – квартал 27, выдзел 37; Казьянскім – квартал 44, выдзел 30», – паведаміў галоўны ляснічы лясгаса.
Самастойная нарыхтоўка бярозавага соку дазволена толькі пад наглядам работнікаў лясгаса.
!За парушэнне правілаў
нарыхтоўкі соку прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Згодна з арт. 15.26 КаАП нарыхтоўка дрэўнага соку на тэрыторыі, дзе такія нарыхтоўкі забаронены, альбо збор без дазваляючага дакумента, калі яго атрыманне абавязковае, ці не ў адпаведнасці з ім – вядуць да папярэджання ці накладання штрафу ў памеры да 20 базавых велічынь на фізічную асобу, на індывідуальнага прад-прымальніка – да 100 БВ, а на юрыдычную асобу – да 500 БВ.
За падрабязнай інфармацыяй можна звяртацца ў бліжэйшае лясніцтва па месцы жыхарства.
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №20 ад 13.03.2020 г.

Фота з адкрытых крыніц.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *