Зацверджаны генплан Обалі

Главное Президент

Зацверджаны генплан Обалі

10 лютага пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета Ірыны Новікавай прайшла пазачарговая сесія раённага Савета дэпутатаў.
Дэпутаты зацвердзілі горадабудаўнічы праект «Генеральны план г. п. Обаль».

Прадстаўляючы праект, начальнік аддзела архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Юлія Зянькова адзначыла, што генеральны план распрацаваны ў адпаведнасці з заканадаўствам, прайшоў неабходныя экспертызы і прадугледжвае развіццё гарадскога пасёлка на перспектыву. Прыняцце плана асабліва неабходна для выканання работ, якія запланаваны сёлета ў г.п. Обаль.
В. а. начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Юлія Ліпская ўнесла на разгляд дэпутатаў праект рашэння аб мерах па матэрыяльнай падтрымцы воінаў-інтэрнацыяналістаў, якім прадугледжана выдзяленне грашовай дапамогі, інвалідам і членам сямей воінаў-інтэрнацыяналістаў, загінуўшых у Афганістане. У раёне такая дапамога будзе аказана тром чалавекам.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Апублікавана ў №12 ад 14.02.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *