
На жывёлагадоўчай ферме Язвіна Шумілінскага раёна адбыўся пажар ў блоку дапаможных памяшканняў. У адным з памяшканняў супрацоўнікамі раённага аддзела МНС знойдзены труп мужчыны-вартаўніка. Прычыны загарання і памеры шкоды ўстанаўліваюцца. На ферме знаходзілася 184 галавы буйной рагатай жывёлы. Эвакуацыя жывёлы не праводзілася, жывёла не пацярпела.
04.12.2011 г.