За 11 месяцев в Шумилинском районе создано 56 рабочих мест

Актуалии Экономика

Новыя рабочыя месцы і пераабучэнне беспрацоўных
Стварэнне ў раёне новых працоўных месцаў і работа па арганізацыі прафесійнай перападрыхтоўкі беспрацоўных былі разгледжаны 9 снежня на пасяджэнні пастаяннай раённай камісіі па арганізацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва.

У 2019 годзе было запланавана ўладкаваць на новыя працоўныя месцы 70 чалавек, за 11 месяцаў створана 56 працоўных месцаў у 18 арганізацыях усіх форм уласнасці, паведаміла начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Галіна Калыхан. Найбольшую колькасць працоўных месцаў на новых вытворчасцях стварылі ў ПМК-70 – 15, па 4 – у лясгасе і КУП БАН, 3 – ва УП ЖКГ, 2 – на ОКЗ. Сярод прыватных арганізацый 8 чалавек уладкаваны на новыя працоўныя месцы на «Вітконпрадукт», па 4 – у «Еўрагандаль» і «Энергаойл», астатнія арганізацыі прынялі на работу па 1-2 чалавекі.
Гадавы план будзе выкананы за кошт увядзення новага гандлёвага аб’екта «Санта-Рытэйл», дзе да канца года прыступяць да работы 20 чалавек, а ўсяго тут будзе працаваць 45 чалавек, запэўніла Галіна Калыхан. Дадаткова будзе ўведзена і новая крама сеткі «Дабраном» у Обалі.
У ходзе абмеркавання старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава, якая ўзначальвае камісію, пад-крэсліла, што ўзнікае сітуацыя, калі прадпрыемствы не могуць знайсці работнікаў, бо ў прэтэндэнтаў адсут-нічае прафесійная кваліфікацыя. Таму была заслухана справаздача намесніка начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ларысы Жукавай аб рабоце па прафесійнай падрыхтоўцы і перападрыхтоўцы беспрацоўных.
Як паведаміла прадстаўнік упраўлення, за 11 месяцаў бягучага года па пытаннях працаўладкавання звярнуліся 290 чалавек (з іх 105 – беспрацоўныя), з якіх уладкаваныя на работу 202 (63 – беспрацоўныя). Пры пастаноўцы на ўлік кожны атрымлівае інфармацыю пра магчымасць прайсці прафесійную падрыхтоўку ці перападрыхтоўку. На курсы накіраваны 6 чалавек (па прафесіях электрагазазваршчык, аператар кацельні, повар, іншыя), на навучанне выдаткавана 5 тыс. рублёў.
Ва ўпраўленні маецца банк дадзеных жадаючых прайсці навучанне. Чакаюць фарміравання вучэбных груп жадаючыя атрымаць прафесіі зваршчыка, повара, прадаўца, прайсці курсы па асновах бізнес-планавання. Інфармацыя пра курсы маецца на сайце райвыканкама, перыядычна друкуецца ў раённай газеце, адзначыла Ларыса Жукава.
На камісіі таксама быў зацверджаны спіс грамадзян, аднесеных да занятых у эканоміцы, якія прадставілі пацвярджальныя дакументы.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Апублікавана ў №97 ад 13.12.2019 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *