В Шумилинском историко-краеведческом музее открыли выставку репродукций картин Николая Рериха

Культура

Дакрануцца  да  спадчыны  Мікалая  Рэрыха. Урачыстае адкрыццё-прэзентацыя выставы рэпрадукцый карцін вядомага рускага мастака Мікалая Рэрыха “У пошуках гармоніі” адкрылася напрыканцы мінулага тыдня ў выставачнай зале Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея.

На мерапрыемства прыехалі госці: Маісеенка Валянціна Іванаўна, намеснік старшыні Віцебскага аддзялення РГА “Рускае таварыства пры пасольстве Расіі ў Беларусі”, і Пшонка  Андрэй Мікалаевіч, супрацоўнік РГА “Беларускі фонд Рэрыхаў”. Гэтыя людзі ведаюць пра жыццё і творчасць М. К. Рэрыха ўсё і нават больш і з вялікім задавальненнем знаёмілі прысутных з яго ідэямі і творчай спадчынай.
Андрэй Пшонка перадае супрацоўніцы музея Таццяне Цэрах кнігі М. Рэрыха.
З вітальным словам звярнулася да ўдзельнікаў мерапрыемства В. І. Маісеенка. Яна адзначыла, што за магчымасць пазнаёміцца з адной з граняў творчасці Мікалая Канстанцінавіча Рэрыха мы павінны быць удзячныя грамадскаму аб’яднанню “Беларускі фонд Рэрыхаў”, якое на ўласныя сродкі ў канцы 90-х гг. набыло ў Самары факсімільныя копіі карцін мастака і цяпер знаёміць з імі беларусаў.
Мікалай Канстанцінавіч Рэрых (1874-1947) належаў да ліку ўнікальных рускіх мастакоў 20 стагоддзя з індывідуальным стылем. За сваё жыццё ён стварыў так многа, як быццам у ім былі закладзены фізічныя і духоўныя сілы адразу некалькіх людзей. Пачаў Рэрых свой творчы шлях у Расіі, а закончыў у Індыі. Гэта быў мастак, які пакінуў у спадчыну больш за 7 тысяч карцін, вучоны-археолаг, дэкаратар, юрыст, пісьменнік з літаратурнай спадчынай у 29 тамоў, падарожнік, буйны грамадскі дзеяч, ініцыятар захавання культурнай і духоўнай спадчыны чалавецтва. Ён валодаў выключным талентам гістарычнага жывапісца, якому ўдалося спалучыць жывапіс і іканапіс. У той жа час вы-значыць дакладна жанр яго карцін і напрамкі жывапісу немагчыма – настолькі вялікі размах, неардынарнасць і глыбіня думкі.
На выставе ў Шуміліне прадстаўлены 20 рэпрадукцый карцін мастака. В. І. Маісеенка правяла невялікую аглядавую экскурсію і расказала пра жыццё Рэрыха, гісторыю стварэння серыі работ “Sancta”, што ў перакладзе азначае “Свяшчэнная”.  Ідэйную аснову карцін складае духоўнае вучэнне вялікага рускага падзвіжніка Прападобнага Сергія Раданежскага, якога асабліва шанавалі ў сям’і Мікалая і Алены Рэрыхаў.
Падчас прэзентацыі адбыўся цікавы дыялог удзель-нікаў наконт духоўных ідэй вядомага мастака, яго фі-ласофскага вучэння. Андрэй Мікалаевіч Пшонка падарыў музею і раённай бібліятэцы кнігі з манаграфіямі М. Рэрыха і параіў бліжэй пазнаёміцца з літаратурнымі творамі Мікалая Канстанцінавіча, бо ў іх можна знайсці адказы на многія пытанні, якія хвалююць людзей: хто ёсць чалавек, у чым сэнс яго існавання, як навучыцца валодаць мастацтвам, як жыць у згодзе з бліжнімі.
Выстава будзе працаваць да сярэдзіны студзеня. Так што ў кожнага  ёсць магчымасць дакрануцца да дзіўнага светабачання мастака, атрымаць зарад энергіі, якую нясуць карціны.
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №95 ад 06.12.2019 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *