«Чысты лес»
У Беларусі 19 кастрычніка пройдзе добраахвотная акцыя “Чысты лес”
Асноўная мэта акцыі – прыцягнуць увагу грамадскасці да неабходнасці беражлівых адносін да галоўнага прыроднага рэсурсу краіны – лесу.
Міністэрства лясной гаспадаркі заклікае ўсіх нераўнадушных жыхароў краіны аб’яднаць намаганні і ўнесці свой уклад у навядзенне парадку: добраўпарадкаваць лясны фонд, прылягаючую да свайго населенага пункта тэрыторыю. Стаць удзельнікам акцыі можа любы жадаючы. Для гэтага дастаткова звярнуцца ў любое лясніцтва.
З 11 кастрычніка пачалася рэгістрацыя ўдзельнікаў акцыі “Чысты лес”. Кантактныя тэлефоны: 5-16-15 (галоўны ляснічы Д. Падляшчук), 5-16-13 (лясны аддзел), 5-16-21 (нам. дырэктара па ідэалагічнай рабоце Л. Доктарава), 5-16-11 (ляснічы Шумілінскага лясніцтва А. Калдуноў), 5-16-02 (памочнік ляснічага Мікіціхінскага лясніцтва Л. Грачу-хіна), 5-16-04 (ляснічы Мікалаеўскага лясніцтва С. Сцепанец), 5-16-07 (ляснічы Обальскага лясніцтва А. Габец), 5-16-24 (ляснічы Мішневіцкага лясніцтва А. Іваноў), 4-43-01 (ляснічы Казьянскага лясніцтва У. Мазейка).
Дзмітрый ПАДЛЯШЧУК,
галоўны ляснічы ДЛГУ “Шумілінскі лясгас”.
Надрукавана ў №81 ад 15.10.2019 г.