“Вялікай працай хлебароба ўславім спадчыну сваю”
Свята працаўнікоў сяла прайшло ў пятніцу ў Лаўжанскім сельскім цэнтры культуры і вольнага часу ў арагарадку Мікіціха.
На свяце, якое праводзілася з нагоды заканчэння жніва, віталі тых, хто ўмее працаваць на зямлі і мае выдатныя поспехі. Свята стала магчымым дзякуючы сумесным намаганням раённай улады, Беларускага прафесійнага саюза працаўнікоў аграпрамысловага комплексу, Віцебскага камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні. На мерапрыемства былі запрошаны прадстаўнікі пярвічных прафсаюзных арганізацый усіх прадпрыемстваў раёна.


За асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны Мікалай Аксёнавіч уручыў граматы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь камбайнеру ААТ “Прыазёрны мір” Аляксандру Раманятаву і механізатару сельгаспрадпрыемства “Лаўжансскае” Васілю Плікусу, падзякі – вадзіцелю Віктару Пашкоўскаму з ААТ “АграБаравінка”, камбайнерам Алегу Барысевічу і Пятру Бардзюкову з “Лаўжанскага”. Многім вясковым працаўнікам былі ўручаны падзякі рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў АПК.

Лепшым камбайнерам, вадзіцелям, механізатарам, аграномам Віктар Сяргеевіч уручыў Ганаровыя граматы райвыканкама і ганаровыя граматы ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама.
Павіншавалі шумілінскіх працаўнікоў старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Міхаіл Прыдыбайла і в. а. старшыні абласной прафсаюзнай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Маргарыта Іванчанка. Яны ўручылі падзякі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта і Ганаровыя граматы абкама прафсаюза работнікаў АПК.
Ганаровыя граматы і падарункі ад раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў і райкама прафсаюза работнікаў АПК уручыла перадавікам старшыня райкама Вольга Пусянкова.
У фае цэнтра культуры работнікі Дома рамёстваў і цэнтральнай раённай бібліятэкі арганізавалі выставу “Наша хата хлебам багата” і частавалі ўдзельнікаў свята хлебам, спечаным па рэцэптах нашых продкаў. Работнікі гісторыка-краязнаўчага музея прадставілі выставу “Хлеб ад зямлі, ад хлеба – багацце”, на якой можна было ўбачыць фотаздымкі ранейшых і сённяшніх перадавікоў сельскай гаспадаркі.

Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №71 ад 10.09.2019 г.