Можна будзе перапісацца па інтэрнэце
Сайт перапісу насельніцтва Беларусі пачне працаваць з поўначы 4 кастрычніка
Спецыяльны сайт перапісу насельніцтва 2019 года, на якім любы жадаючы зможа самастойна запоўніць апытальнік, пачне працаваць 4 кастрычніка. Аб гэтым паведаміла старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева.
“Прома-сайт па адрасах www.перепись.бел або www.census.by запусцім ужо заўтра. Там размешчаны інфармацыя аб папярэдніх перапісах і адлік часу да маючага адбыцца. Сам сайт пачне працаваць у поўнач 4 кастрычніка, – сказала Іна Мядзведзева. – Галоўная яго мэта – даць магчымасць перапісацца па інтэрнэце”.
МСІ была выбрана з-за высокага даверу да інфармацыі, што ў ёй змешчана, паколькі даныя правяраюцца ў дзяржаўных крыніцах. Прайшоўшы працэдуру рэгістрацыі, чалавек атрымае перапісны ліст, дзе ўжо будуць пазначаны прозвішча, імя, імя па бацьку, асабісты нумар, дата і месца нараджэння. Застанецца дапоўніць яго адсутнай інфармацыяй – адукацыя, месца пражывання, колькі людзей з вамі пражывае і гэтак далей. МСІ дасць магчымасць максімальна спрасціць працэс. Пры гэтым перапісацца можна будзе з любога ўстройства, падключанага да інтэрнэту. Праграмны прадукт вельмі просты ў выкарастанні.
Перапіс насельніцтва Рэспублікі Беларусь пройдзе 4-30 кастрычніка 2019 года, папярэдні праводзіўся 10 гадоў таму. Адрозненнем цяперашняга стане магчымасць грамадзянам самастойна і ў зручны час запоўніць апытальныя лісты праз інтэрнэт. Таксама перапісацца можна будзе на стацыянарных участках. Яшчэ адзін спосаб – у сябе дома – у час вуснага апытання перапісчыка.
“Участкі будуць працаваць з 4 па 30 кастрычніка. Інтэрнэт-перапіс пройдзе з 4 па 18 кастрычніка, па 21 кастрычніка мы бяром час, каб зверыць спісы. І потым нашы перапісчыкі пойдуць да насельніцтва – тых, хто да 18 чысла не перапісаўся. Той, хто перапісаўся па інтэрнэце, пасля заканчэння запаўнення апытальніка атрымае сертыфікат аб гэтым (у ім пазначаны толькі прозвішча, імя, імя па бацьку і месца пражывання). Гэты дакумент можна скачаць. І калі раптам да такога чалавека прыйдзе перапісчык, можна прад’явіць сертыфікат”, – растлумачыла Іна Мядзведзева.
Яна асабліва падкрэсліла, што прыняты ўсе меры па абароне інфармацыі. Даныя, якія перанакіроўваюцца па інтэрнэце, будуць шыфравацца і паступаць на закрыты сервер Белстата. Аператыўна-аналітычны цэнтр, кампаніі ПВТ, якія выйгралі тэндар, у аснову таксама ставяць бяспеку і канфідэнцыяльнасць даных, атрыманых у ходзе перапісу. “Права апрацоўваць гэту інфармацыю ёсць толькі ў некалькіх чалавек, выдзелены пакой, у які могуць увайсці толькі яны. Усе даныя перш за ўсё будуць абязлічвацца – кожнаму чалавеку будзе прысвоены нумар, а прозвішча, імя, імя па бацьку і адрас выключаны. Далей пачнецца работа па агрэгацыі даных — менавіта яны стануць асновай для прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў”, – сказала на заканчэнне кіраўнік Белстата.
Надрукавана ў №68 ад 30.08.2019 г.