“Багі вайны”
Мікалай
Іванавіч
(1922 – 1977)
Нарадзіўся ў г. Крамянная Варашылаўградскай (зараз Луганскай) вобласці Украіны ў рабочай сям’і. Украінец. З чэрвеня 1941 года на Заходнім, Паўднёва-Заходнім, Сталінградскім, Данскім, Варонежскім, 2-м і 1-м Прыбалтыйскім, Ленінградскім франтах.
Пры прарыве абароны праціўніка каля в. Сіроціна артылерыйскі дывізіён пад камандаваннем гвардыі капітана М. І. Лапаты знішчыў 19 кулямётаў, 2 мінамётныя і зенітную батарэі, 2 БТР, 7 аўтамашын з ваенным грузам. Пераправіўшыся праз Заходнюю Дзвіну, М. І. Лапата карэкціраваў агонь дывізіёна, у выніку чаго было знішчана амаль 2 батальёны нямецкай пяхоты і створаны ўмовы для фарсіравання ракі. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 22 ліпеня 1944 г. За гады вайны быў узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга (28.02.1943), Аляксандра Неўскага (21.12.1944), Айчыннай вайны 2-й ступені (01.02.1944), Чырвонай Зоркі (18.07.1943, 30.04.1954).
Пасля вайны палкоўнік, кандыдат ваенных навук, дацэнт М. І. Лапата працаваў у Маскве.
Памёр 1 чэрвеня 1977 г.
Павел
Пятровіч
(1910 – 1944)
Нарадзіўся ў г. Белгарадзе, Расія. У 1927-1929 гг. вучыўся і працаваў у Белгарадзе і Харкаве. Рускі. З 1936 г. у Чырвонай Арміі, удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939-1940 гг. З чэрвеня 1941 г. на Паўночна-Заходнім, Данскім, Варонежскім, 1-м Прыбалтыйскім франтах. Удзельнік вызвалення Украіны і Беларусі. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі (02.01.1942), Чырвонага Сцяга (21.04.1943), Айчыннай вайны 1-й ступені (26.08.1943).
Вызначыўся пры прарыве абароны праціўніка ў Сіроцінскім раёне. Артылерыйскі полк пад камандаваннем гвардыі маёра П. П. Зюбіна з 22 па 24 чэрвеня 1944 г. знішчыў агнявую сістэму праціўніка каля в. Сіроціна, 12 назіральных пунктаў, 80 агнявых кропак і шмат жывой сілы. П. П. Зюбін загінуў у баі 24 чэрвеня 1944 г.
Пахаваны ў г. Гарадок, дзе яго імя носіць вуліца. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 22 ліпеня 1944 г.
Надрукавана ў №47 ад 18.06.2019 г.