16 чэрвеня – Дзень медыцынскіх работнікаў

Актуалии Здоровье Новости

16 чэрвеня – Дзень медыцынскіх работнікаў
Паважаныя работнікі ўстаноў аховы здароўя, ветэраны працы! Прыміце шчырыя віншаванні з вашым прафесійным святам – Днём медыцынскіх работнікаў!
Прафесія ўрача поўнасцю прысвечана служэнню людзям. Пачынаючы з нараджэння, вы суправаджаеце чалавека на працягу ўсяго жыцця. Вы дапамагаеце людзям захаваць здароўе, быць актыўнымі, мэтанакіраванымі і ўпэўненымі ў сабе. У самыя цяжкія хвіліны вы прыходзіце на дапамогу, праяўляючы прафесіяналізм і адказнасць, спагаду, дабрыню і клопат.
Ва ўстановах аховы здароўя Шумілінскага раёна працуе шмат цудоўных спецыялістаў, якія сумленна і аддана служаць сваім землякам. Вялікі дзякуй вам за штодзённую карпатлівую працу і адказнасць. Асаблівая ўдзячнасць ветэранам працы, якія аддаўшы многія гады ахове здароўя, зараз знаходзяцца на заслужаным адпачынку.
Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, поспехаў у высакароднай справе ратавання жыцця і аднаўлення здароўя жыхароў нашага раёна, душэўнай цеплыні, камфортных умоў працы, шчасця і дабрабыту вам і вашым сем’ям!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №46 ад 14.06.2019 г.