У пятніцу, 7 чэрвеня, стартавала акцыя “Лета – пара спартыўная”.
Старт акцыі “Лета – пара спартыўная” дала Сіроціна, для жыхароў якога мерапрыемства стала сапраўдным свята, таму, відаць, і жадаючых паўдзельнічаць было шмат. Пасля ўрачыстага адкрыцця закруціўся вір спартыўных спаборніцтваў, у якіх з задавальненнем бралі ўдзел як дзеці, так і дарослыя. Стральба з пнеўматычнай зброі, падцягванне, дартс, футбольны конкурс, купіны, хадулі – усё карысталася павышаным попытам.

У конкурсах і спаборніцтвах актыўна ўдзельнічалі старшыня Сіроцінскага сельвыканкама Аксана Шынкевіч і дырэктар Слабадской школы Алена Пузікава. Што тычыцца спартыўных вынікаў, то па-за канкурэнцыяй была Анастасія Талкачова, якая адна з першых выканала нарматывы Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь.

Ва ўсіх конкурсах ўдзельнічала і вялікая сям’я Вараб’ёвых: бацька Міхаіл, жонка Наталля і шасцёра іх дзяцей, прычым самая маленькая – пяцімесячная Алінка – была сямейным талісманам удачы. “Проста выдатнае свята атрымалася, – адзначыў Міхаіл. – Столькі станоўчыя эмоцыі!”
Дзве гадзіны ў Сіроціне праляцелі як адно імгненне. Усмешкі і добры настрой былі адметнай рысай кожнага ўдзельніка, якія доўга не разыходзіліся пасля мерапрыемства.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №45 ад 11.06.2019 г.