6 чэрвеня ў рамках Міжнароднага дня бяспекі на чыгуначных пераездах будзе праведзена шмат прафілактычных мерапрыемстваў і акцый, непасрэдны ўдзел у якіх прымуць супрацоўнікі РАУС, ДАІ, Полацкай дыстанцыі пуці, расказаў начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Вячаслаў Воранаў.
У гэты дзень на чыгуначных пераездах у Шуміліне будуць дзяжурыць супрацоўнікі райаддзела ўнутраных спраў. Яны плануюць весці прафілактычную работу: гутарыць з вадзіцелямі пра бяспеку, раздаваць лістоўкі, буклеты і памяткі. Акрамя таго, будзе ажыццяўляцца дадатковая праверка тэхнічнага стану пераездаў.
У сваю чаргу работнікі Полацкай дыстанцыі пуці сумесна з супрацоўнікамі РАУС таксама правядуць прафілактычныя акцыі па прыцягненні ўвагі вадзіцеляў і пешаходаў, у тым ліку дзяцей і моладзі, да выканання правілаў бяспечных паводзін на пераездах.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №43 ад 04.06.2019 г.