Семьи в СОПе всегда на контроле

Общество Президент Семья

Камісіі дзверы не адчынілі
Кожны чацвер праходзяць рэйды па неблаганадзейных сем’ях. Галоўная іх задача – кантроль за ўмовамі, у якіх жывуць дзеці. Як расказала намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Л. А. Грузневіч, за верасень падчас рэйдаў камісіі наведалі 36 неблаганадзейных сямей. Па выніках рэйдаў пяць бацькоў былі выкліканы на пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх.
Прычына сямейнага недабранадзейнасці застаецца ранейшая – бацькі п’юць і забываюць пра сваіх малых.
“Штомесяц наведваем каля трэці сем’яў, што стаяць на ўліку, — адзначае Людміла Аляксееўна. – На жаль, нецвярозыя бацькі, недагледжаныя малыя — з’ява нярэдкая. Хутчэй выключэнне, калі падчас рэйду у членаў камісіі не ўзнікае пытанняў”.
У верасні камісіі наведалі неблаганадзейныя сем’і ў Шуміліне, Светласельскім, Дабейскім і Каўлякоўскім сельсаветах. Л. А. Грузневіч адзначае, што найбольш эфектыўнае супрацоўніцтва паміж усімі зацікаўленымі структурамі наладжана ў Шуміліне, у Светласельскім сельсавеце. Добра арганізаваны прафілактычныя работы на Дабейшчыне, дзе, дзякуючы прадуманай арганізацыі работы камісіі па справах непаўналетніх сельвыканкама і савета грамадскага пункту, вострых пытанняў па непаўналетніх не ўзнікае. А вось у Каўлякоўскім сельсавеце праблем дастаткова, адной з прычын, на думку Л. А. Грузневіч, з’яўляецца тое, што ў трох школах сельсавета адсутнічае сацыяльна-псіхалагічная служба, у сельсавеце няма адладжанай сістэмы работы з сем’ямі, якія стаяць на ўліку.
Нядаўна карэспандэнт раёнкі разам з прадстаўнікамі раённага аддзела адукацыі, інспекцыі па справах непаўлетніх і раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прыняў удзел у рэйдзе па неблаганадзейных сем’ях Мішневіцкага сельсавета. Было запланавана наведаць сем сем’яў у Мішневічах, Заобалі і Валатоўках. Праўда, камісія змагла трапіць  у хаты толькі да трох. Астатніх, можа, не было дома, а хутчэй за ўсё не адчынілі дзверы. Да каго змаглі трапіць, пытанняў не было: і бацькі цвярозыя, і парадак, і дзецям ёсць што паесці.
“Гэта не першы выпадак, калі з Мішневіч камісія вяртаецца ні з чым, — падводзіць вынікі рэйду Л. А. Грузневіч. – У апошні час у гэтым сельсавеце назіраецца менавіта гэта тэндэнцыя. Да таго ж  па сельсавеце на ўліку стаяць толькі сем сем’яў, у Дабейскім – за дваццаць”. Людміла Аляксееўна адзначыла, што па Мішневічах неабходна мяняць падыход да работы з неблаганадзейнымі сем’ямі, каб дасягнуць поўнай скаардынаванасці. Хутчэй за ўсё, тут скрытая сямейная неблаганадзейнасць, а гэта гаворыць аб недастатковай рабоце сацыяльна-псіхалагічнай службы школ. А таксама даўно просіцца перагледзець час правядзення рэйдаў: выязджаць у любы дзень тыдня, а не толькі па чацвяргах”.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №82 ад 25.10.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *