21 красавіка – Вялікдзень (па календары каталіцкай канфесіі)
Паважаныя жыхары Шумілінскага раёна!
Прыміце самыя цёплыя і сардэчныя віншаванні з Вялікаднем!
Гэта свята, якое мае шматвекавую гісторыю, з’яўляецца сімвалам адраджэння да новага жыцця, увасабленнем дабрыні і справядлівасці. Яно нагадвае пра тое, наколькі важныя для кожнага чалавека любоў, міласэрнасць і спачуванне. У дзень Уваскрэсення Хрыстова падарыце родным і блізкім як мага больш цеплыні і клопату.
Няхай святло гэтай вялікай урачыстасці ніколі не гасне ў душах, абуджаючы імкненне жыць і працаваць на агульную карысць, у імя будучага.
У гэты вялікі ўрачысты дзень жадаем усім моцнага здароўя і дабрабыту! Няхай ён прынясе ў кожны дом, у кожную сям’ю мір, цеплыню, надзею і ўпэўненасць у заўтрашнім дні.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №31 ад 19.04.2019 г.