
“Здаровыя лёгкія”
14 кастрычніка Беларусь далучыліся да Сусветнага дня лёгачнага здароўя. У гэты дзень акцыя “Здаровыя лёгкія” прайшла ў Шуміліне – з распаўсюджваннем лістовак і вуснай інфармацыі пра лёгачныя захворванні і папулярызацыяй здаровага ладу жыцця.
Туберкулёз лёгкіх – вельмі небяспечнае інфекцыйнае захворванне. У Беларусі дыягностыка і лячэнне хваробы ажыццяўляецца бясплатна. Для насельніцтва працуе бясплатная “гарачая лінія” па пытаннях туберкулёзу (8 801 100 13 13).
В. ЧЫЖЫКАВА, старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.