1600 дзяцей прыехалі ў цырк
Беларускі фонд міру запрасіў 1600 юных міратворцаў з усіх куткоў Беларусі ў Мінск на сустрэчу “Беларусь – цудоўны дом!”. 27 сакавіка гэтая вялікая дружная кампанія накіравалася на прадстаўленне ў Белдзяржцырк.
У гэтай цікавай рэспубліканскай сустрэчы прынялі ўдзел і шумілінскія школьнікі, выхаванцы з Обальскага дзіцячага прытулка і дзеці з замяшчаючых сямей (на здымку). Некаторыя з іх упершыню пабывалі ў сталіцы і ўпершыню на свае вочы пабачылі, што такое цырк…
Падрыхтавала Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №27 ад 05.04.2019 г.