Происшествия. Криминал

Происшествия

Крымінал. Здарэнні

Пра здарэнні ў раёне расказаў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі.

Грабеж
Пацярпеў жыхар в. Барэц, які прыехаў у Шуміліна. Тут на яго напалі двое жыхароў райцэнтра, адабралі рукзак з прадуктамі і гарэлкай. Па дадзеным факце ўзбуджана крымінальная справа. Злачынцам пагражае арышт або абмежаванне волі да 5 гадоў, або пазбаўленне волі ад 2 да 6 гадоў.
Нецвярозыя
У РАУС звярнуўся жыхар г. п. Арэхаўск Аршанскага раёна, які расказаў, што навучэнец Ульскага ліцэю выцягнуў у яго з кішэні чатыры рублі. Гэта адбылося пасля сумеснага распіцця спіртных напіткаў. Узбуджана крымінальная справа.
Знайшлася
Супрацоўнікі РАУС узбудзілі крымінальную справу па факце прапажы жыхаркі Мікалаева, якая ў студзені паехала на заробкі ў Маскву і не падавала ніякіх звестак родным. Нядаўна жанчына была знойдзена, яна знаходзіцца на лячэнні ў псіхіятрычнай бальніцы ў Маскве. Пра гэта супрацоўнікі РАУС паведамілі сваякам жанчыны.
Металалом
Супрацоўнікі групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі РАУС знайшлі ў ААТ “Прыдзвінскі” 200 кг металалому, які не быў пастаўлены на ўлік у бухгалтэрыі. На службовую асобу сельгаспрадпрыемства складзены адміністрацыйны пратакол.
Са зводак ДАІ
Прафілактычная акцыя
З 27 сакавіка па 5 красавіка супрацоўнікі ДАІ праводзяць прафілактычную акцыю “Будзь прыкладам свайму дзіцяці!” па папярэджанні ДТЗ з удзелам непаўналетніх. У большасці выпадкаў прычынай траўм дзяцей з’яўляюцца дарослыя, якія грэбуюць правіламі дарожнага руху. У гэтым годзе ў рэспубліцы адбылося 6 ДТЗ у удзелам дзяцей  (2 загінулі і 46 атрымалі траўмы), у Віцебскай вобласці – 6 ДТЗ (6 дзяцей траўміраваны). У нашым раёне такіх ДТЗ няма, але ж дзесяць вадзіцеляў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за тое, што перавозілі дзяцей у аўто без спецыяльных утрымліваючых крэслаў.
Адзіны дзень бяспекі
29 сакавіка прайшоў адзіны дзень бяспекі “Бяспраўніку не месца за рулём!”. У гэтым годзе супрацоўнікі ДАІ затрымалі 17 вадзіцеляў, якія кіравалі аўто без правоў, за што атрымалі штраф ад 5 да 20 БВ. Трое вадзіцеляў трапілі ў поле зроку дарожна-патрульнай службы двойчы на працягу года, за што былі арыштаваны да 15 сутак або заплацілі штраф да 50 БВ.
Дыстанцыя
Жыхар Віцебска, які ехаў на “Ла-дзе” па аўтадарозе Віцебск-Полацк, не захаваў патрэбную дыстанцыю да аўтамабіля “Фальксваген”, што рухаўся ў спадарожным накірунку. У выніку аўто сутыкнуліся, абодвум патрабуецца рамонт. На віцябляніна складзены адміністрацыйны пратакол, яму пагражае штраф да 5 БВ.
Пешаходы
Супрацоўнікі ДАІ, якія дзяжурылі вечарам у Мікіцісе, убачылі на аўтадарозе мясцовага нецвярозага жыхара. Мужчына не ў стане быў ісці, таму поўз па краі праезнай часткі.  Праз дзень другога нецвярозага пешахода “здымалі” вечарам з дарогі па вуліцы Сіпко ў Шуміліне. У абодвух выпадках пешаходы не пазначылі сябе ў цёмны час сутак святловяртальнымі элементамі. Мужчынам пагражае штраф да 5 БВ.
Падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №26 ад 02.04.2019 г.