36 учителей Шумилинского района приняли участие в панораме педагогического опыта в Лесковичах

Новости Образование

Узбагаціць свой прафесійны багаж

Нядаўна ў раённай гімназіі прайшла панарама педагагічнага вопыту “Сучасныя падыходы да навучання”, удзел у якой узялі 36 настаўнікаў з 9-ці школ раёна.

Настаўнікі сабраліся для таго, каб прадэманстраваць на практыцы педагагічныя ідэі, абмяняцца вопытам, павысіць узровень сваёй прафесійнай кампетэнтнасці.
Работа доўжылася два дні. Гэта былі разнастайныя майстар-класы, адкрытыя ўрокі, заняткі аб’яднанняў па інтарэсах, інтэрактыўныя гульні, якія праводзілі педагогі і адміністрацыя гімназіі. Кіраўніцтва ўстановы адукацыі прадставіла вопыт работы калектыву па рэалізацыі інавацыйнай і праектнай дзейнасці. Таксама была арганізавана выстава партфоліа ўдзельнікаў конкурсу “Вучань года”.
Удзельнікі панарамы сышліся на тым, што гэта надзвычай карысная форма работы, якая дае магчымасць істотна ўзбагаціць свой прафесійны багаж.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №26 ад 02.04.2019 г.