У гэтым маёнтку жыве Рамяство
Шумілінскі дом рамёстваў месціцца ў старым двухпавярховым будынку. Тут літаральна кожны дзень нараджаюцца рукатворныя цуды. З гадамі кабінеты майстроў пераўтварыліся ў выставачныя салоны, потым некаторым вырабам стала цесна ў кабінетах, і яны пачалі асвойваць і без таго вузкі калідор, запавольваючы крок кожнага, хто сюды трапіў, прыцягваючы ўвагу да прапісаўшыхся тут дэкарацый з трыснягу і лазы, роставых лялек, снапоў, іншых насельнікаў, сярод якіх рэальна страчваеш пачуццё часу.
Адраджаюць 14 відаў рамёстваў
З гэтага чароўнага палону выводзіць дырэктар Дома рамёстваў Анжэла Сяргеева. Анжэла Віктараўна расказвае, што сёння ў Шумілінскім доме рамёстваў працуе 15 чалавек (у тым ліку два ў філіялах – Мішневіцкім і Мікіціхінскім).
– Якія віды рамёстваў развіваюць шумілінскія майстры?
Інфармацыя, якой дзеліцца дырэктар, па-праўдзе, уражвае. Майстры Дома рамёстваў адраджаюць 14 відаў традыцыйных рамёстваў! Тут саломапляценне і аплікацыя саломкай, лазапляценне і ганчарства, вышыўка і шматковая тэхніка, ткацтва і выраб народных строяў, выцінанка і вязанне, традыцыйны роспіс і маляванка, выраб аўтарскіх і тэатральных лялек і дэкаратыўная лепка…
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №5 ад 15.01.2019 г.