Шумилинские юные волейболисты одержали уверенную победу в Солигорске

Актуалии Новости Спорт, туризм

Валейбольная ліга
Стартавалі рэспубліканскія спаборніцтвы “Дзіцяча-юнацкая валейбольная ліга” сярод хлопцаў і дзяўчат. Каманда хопчыкаў Шумілінскай СДЮШАР (трэнер Аляксей Паршыкаў) упэўнена стартавала ў Салігорску, дзе перамагла валейбалістаў з Мінска (дзве каманды), Гродна, Салігорска і Глыбокага.
Упершыню ў “Дзіцяча-юнацкую валейбольную лігу” заявіліся і валейбалісткі Шумілінскай СДЮШАР (трэнеры Людміла Харкавец і Любоў Бабова). Нашы зямлячкі трапілі ў адну групу з Маладзечна, Мазыром і Бешанковічамі. Дзякуючы перамозе над бешанковіцкімі валейбалісткамі, шумілінскія дзяўчаты атрымалі першыя ачкі ў лізе.
Другі тур як сярод хлопцаў, так і дзяўчат пройдзе ў студзені ў Шуміліне.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №98 ад 18. 12.2018 г.