В гостинице на Короткина выявили ряд нарушений пожарной безопасности

Безопасность Новости

Маніторынг выявіў парушэнні
Работнікі інспекцыі нагляду і прафілактыкі райаддзела па надзвычайных сітуацыях у складзе камісіі па абследаванні гасцініц, зацверджанай распараджэннем райвыканкама №204р ад 25.10.2018 г., з мэтай праверкі стану пажарнай бяспекі правялі маніторынг гасцініцы УП ЖКГ Шумілінскага раёна, якая месціцца па вуліцы Кароткіна, 16 (кіраўнік – дырэктар Шпакаў А. А.).

“На аб’екце выяўлены парушэнні заканадаўства аб пажарнай бяспецы “Агульныя патрабаванні пажарнай бяспекі да ўтрымання і эксплуатацыі капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў і іншых аб’ектаў, што належаць суб’ектам гаспадарання”, зацверджаныя Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №7 ад 23.11.2017 г. “Аб развіцці прадпрымальніцтва”, – расказаў інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС Дзмітрый Гушчын. – У прыватнасці, памяшканні гасцініцы не забяспечаны пярвічнымі сродкамі пажаратушэння, план эвакуацыі з памяшканняў гасцініцы размешчаны не ў вызначаным месцы згодна з самім жа планам, графічныя і тэкставыя часці не адпавядаюць патрабаванням Пастановы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь “Аб устанаўленні формы плана эвакуацыі людзей пры пажары”. На стэндзе па пажарнай бяспецы адсутнічае актуальная інфармацыя і лістоўкі”…
Алена КАРПУШЭНКА.
Поўнасцю матэрыял можна прачытаць у №91 ад 23.11.2018 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *